Раман Аляксандравіч Піляр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раман Піляр)
Раман Аляксандравіч Піляр
Нараджэнне 1894
Смерць 2 верасня 1937(1937-09-02)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Народны камісарыят унутраных спраў СССР
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга

Раман Аляксандравіч Піляр (1894, Вільня, паводле іншых звестак, ураджэнец Ломжынскай губерні Польшчы — 2 верасня 1937) — Старшыня ДПУ БССР (1925—1929).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1915 годзе скончыў Арэнбургскую гімназію, у 1917 годзе — 2 курсы юрыдычнага факультэта Петраградскага ўніверсітэта.

У 19171919 гадах — старшыня ВРК Літвы, член Прэзідыума і сакратар ЦВК Савета рабочых дэпутатаў Літвы і Беларусі. З 1920 года ў органах дзяржаўнай бяспекі — асобаўпаўнаважаны АА ВЧК на Заходнім фронце, начальнік аддзялення, памочнік начальніка АА САУ ВЧК пры СНК РСФСР намеснік начальніка КРА АДПУ пры СНК СССР.

У 1925—1929 гадах — старшыня ДПУ БССР і адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Заходнім краі. У 1929 годзе назначаецца паўнамоцным прадстаўніком АДПУ пры СНК СССР па Паўночна-Каўказскім краі, затым — па Сярэдняй Азіі (з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Сярэдняй Азіі) і ў гэтым жа годзе — начальнікам УНКУС СССР па Саратаўскай вобласці.

За ўдзел у аперацыі «Сіндыкат-2» па захопе Б. В. Савінкава і разгроме яго падпольнай арганізацыі ў 1924 годзе ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Арыштаваны 15 мая 1937 года як удзельнік «Польскай арганізацыі вайсковай» і агент польскіх разведорганаў.

Пастановай Камісіі НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 2 верасня 1937 года прыгавораны па арт. 58-1 «а» КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 14 ліпеня 1957 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]