Раман Уладзіміравіч (князь валынскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Раман Уладзіміравіч (пам. 6 студзеня 1119) — князь валынскі, гады кіравання-11171119. Адзін са старэйшых сыноў Уладзіміра Манамаха.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1117 годзе ўзнік канфлікт паміж Уладзімірам Манамахам і сынам Святаполка Ізяславіча Яраславам, магчымай прычынай чаго быў перавод Манамахам свайго старэйшага сына Мсціслава з Ноўгарада ў Белгарад каля Кіева.

У 1118 годзе Манамах у саюзе з Расціславічамі выгнаў Яраслава з Уладзіміра-Валынскага і пасадзіў на княжанне Рамана. Пасля смерці Рамана (1119) намеснікам бацькі на Валыні стаў Андрэй Уладзіміравіч Добры.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка11 верасня 1114) — дачка Валадара Расціславіча Перамышльскага.

Звесткі пра нашчадства адсутнічаюць.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]