Раман Уладзіміравіч (князь валынскі)
Jump to navigation
Jump to search
Раман Уладзіміравіч | |
Нараджэнне | XI стагоддзе |
---|---|
Смерць | 6 студзеня 1119 |
Бацька | Уладзімір Манамах |
Раман Уладзіміравіч (пам. 6 студзеня 1119) — князь валынскі, гады кіравання-1117—1119. Адзін са старэйшых сыноў Уладзіміра Манамаха.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1117 годзе ўзнік канфлікт паміж Уладзімірам Манамахам і сынам Святаполка Ізяславіча Яраславам, магчымай прычынай чаго быў перавод Манамахам свайго старэйшага сына Мсціслава з Ноўгарада ў Белгарад каля Кіева.
У 1118 годзе Манамах у саюзе з Расціславічамі выгнаў Яраслава з Уладзіміра-Валынскага і пасадзіў на княжанне Рамана. Пасля смерці Рамана (1119) намеснікам бацькі на Валыні стаў Андрэй Уладзіміравіч Добры.
Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
Жонка (з 11 верасня 1114) — дачка Валадара Расціславіча Перамышльскага.
Звесткі пра нашчадства адсутнічаюць.