Раман Фёдаравіч Ляпіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Фёдаравіч Ляпіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1906(1906-07-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 студзеня 1977(1977-01-09) (70 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Жонка: Соф'я Пятроўна Ляпіч
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, пісьменнік

Раман Фёдаравіч Ляпіч (1 ліпеня 1906, в. Бор Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці — 9 студзеня 1977 Мінск) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў народную школу. З пачатку 1923 г. жыў у Мінску. У 1923—1926 гг. курсант школы міліціі. У 1926—28 гг. вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928—31 — студэнт літаратурнага факультета Белдзяржуніверсітэта, які скончыў у 1931 г. У 1931—35 гг. у аспірантуры Акадэміі навук БССР. З 1935 г. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, працаваў выкладчыкам у ВНУ, пісаў літаратураведчыя артыкулы. З 1938 г. дэкан філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута.

Арыштаваны 20 ліпеня 1938 г.; 10.10.1938 г. асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлагераў. Пасля вызвалення з 1946 г. працаваў як вольнанаёмны геолаг на капальнях у Магаданскай вобласці. Падарваў здароўе; з 1965 г. інвалід 2-й групы. У 1968 г. вярнуўся ў Мінск. У 1969 г. рэабілітаваны. Апошні год перад смерцю быў паралізаваны. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на рускую мову творы бел. аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931 г.. Напісаў шэраг артыкулаў, прысвечаных творчасці Я. Коласа, Я. Купалы, І. Гурскага. Перавёў на рускую мову асобныя творы З. Бядулі, П. Галавача, М. Лынькова.

Творчасць

  1. Нацыянал-дэмакратычная фальсіфікацыя беларускай літаратуры: (Крытычны агляд артыкулаў па беларускай літаратуры, змешчаных у «Литературной Энциклопедии» і «БСЭ» // Літаратура і мастацтва. Мн., 1936. Кн. 4—5 (сааўтар Э. Галубок).
  2. На барыкадах барацьбы за сусьветную гегемонію пралетарскай літаратуры (Першы Усесаюзны зьезд польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў). // Маладняк. Менск. № 10. 1931.
  3. «Заштопаўшы душы прарэхі…» [Рэц. на кнігу: А. Звонак «Мая Радзіма». Менск. 1935.] // Літаратура і Мастацтва. Менск. 11 лютага 1936.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003.
  • Бярозкін Р. Аб «бадзёрых рытмах» Р. Ляпіча. // Літаратура і мастацтва. Менск. 6 студзеня 1938.
  • Самуйлёнак Э. Супраць аглабельнай крытыкі. // Літаратура і мастацтва. Менск. 22 сакавіка 1936.
  • Урупіна Г. М. Ляпіч Раман. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск 1994. С. 148.
  • Махнач Т. М. Ляпіч Раман. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск 1995. С. 148—149.
  • Забыты Раман Ляпіч. // Карлюкевіч А. І векавечны толькі край… Мінск. 2000. С. 243—249.
  • Ляпіч Раман Фёдаравіч. // Маракоў Л. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991. Том II. Мінск. 2003. С. 48.