Перайсці да зместу

Рамарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамарыя

рамарыя залацістая (Ramaria flava)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ramaria (Fr.) Bonord., 1851, nom. cons.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  68779
EOL  16819
MB  18444

Рама́рыя (Ramaria) — род базідыяльных грыбоў сямейства Gomphaceae.

Пладовыя целы вялікія і маленькія, шматразова вільчатагалінастыя, разнастайна і даволі ярка афарбаваныя. Тканка мясіставалакністая, мяккаскурыстая, жорсткая ці студзяністая, ломкая, на зломе або пры націсканні афарбоўваецца ў вінна-чырвоны, бураваты або сіняваты колер. Гіменафор пакрывае ўсё пладовае цела, але адсутнічае на ножцы і верхавіне галінак. Споры эліпсоідныя, гладкія, бародаўчатыя ці шыпаватыя, бледна-жоўтыя, вохрыстыя або светла- ці чырванавата-карычневыя.

Вядома больш за 200 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. На Беларусі адзначаны рамарыя залацістая (Ramaria flava), рамарыя прыгожая (Ramaria formosa) і інш., трапляюцца рэдка.

Некаторыя віды ядомыя.