Рэнавацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рамонт)

Рэнавáцыя (ад лац.: renovatio — абнаўленне, ці аднаўленне) — эканамічны працэс замяшчэння састарэлых сродкаў вытворчасці новымі[1].

Сутнасць і віды[правіць | правіць зыходнік]

Ажыццяўляецца, як правіла, шляхам замены асобных сродкаў працы, рэканструкцыі ці стварэння новых прадпрыемстваў замест ліквідаваных. Крыніцай рэнавацыі служаць амартызацыйныя адлічэнні.

Таксама пад рэнавацыяй разумеюць прымусовае вызваленне тэрыторыі (знос будынкаў і збудаванняў, выманне з падземнай прасторы інжынерных камунікацый, сетак і іншае) для забеспячэння магчымасці новага будаўніцтва па-за залежнасцю ад узроўню захаванасці размешчаных на ёй будынкаў.

Умоўна рэнавацыю падзяляюць на:

  • прымусовую (калі афіцыйна прымаюць рашэнне і існуючы аб'ект гарадской забудовы зносяць);
  • эвалюцыйную, якая натуральна працякае і 'яўляецца, як правіла, вынікам назапашаных хібнасцяў або няўлічаных наступстваў, не ў поўнай меры кантраляваных і некіраваных цыклічных рэкампанацый і (або) рэверсацый.

Эвалюцыйная рэнавацыя, якая працякае ва ўмовах нежадання (або адсутнасці магчымасці) ажыццяўляць дыягностыку і маніторынг бягучых станаў аб'екта па крытэрыях яго бяспекі, а таксама адсутнасці метадаў і мадэляў уліку і аналізу спалучэння вынікаў лакальных будаўнічых перабудоў (як афіцыйна зарэгістраваных, дазволеных і ўлічаных, так і выкананых у абыход афіцыйнага парадку) мае сваёй памежнай формай надзвычайнае здарэнне (аварыю, разбурэнне аб'екта або больш сур'ёзную катастрофу)[2].

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). ст. 12
  2. Асаул А.Н. и др. Реконструкция и реставрация объектов недвижимости: Термины и определения