Перайсці да зместу

Рамон Хасэ Веласкес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамон Хасэ Веласкес
ісп.: Ramón José Velásquez[1]
прэзідэнт Венесуэлы[d]
5 чэрвеня 1993 2 лютага 1994
Папярэднік Octavio Lepage[d]
Пераемнік Рафаэль Кальдэра

Нараджэнне 28 лістапада 1916(1916-11-28)[2]
Смерць 24 чэрвеня 2014(2014-06-24)[2] (97 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Ramón José Velásquez Mújica[4]
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамон Хасэ Веласкес Мухіка (ісп.: Ramón José Velásquez Mujica; 28 лістапада 1916, Сан-Хуан-дэ-Калон, Тачыра, Венесуэла — 24 чэрвеня 24 чэрвеня 2014, Каракас, Венесуэла) — венесуэльскі дзяржаўны дзеяч, выконваў абавязкі прэзідэнта ў 1993-94 гадах.

Нарадзіўся ў сям’і журналіста. У 1942 годзе скончыў Цэнтральны ўніверсітэт Венесуэлы з прысуджэннем ступені доктара філасофіі ў грамадска-палітычных навук, у 1943 годзе атрымаў дыплом адваката.

У 1941 годзе становіцца рэпарцёрам «Últimas Noticias». Пасля двойчы з’яўляўся прэзідэнтам штодзённай газеты «El Nacional» (1964—1968 і 1979—1981).

Падчас дыктатуры Маркаса Перэса Хіменеса быў змешчаны ў турму па абвінавачанні ва ўдзеле ў працы над «Чорнай кнігай дыктатуры», якая выкрывала кіруючы рэжым.

Пасля пераходу краіны да дэмакратычнага кіравання ў 1958 годзе быў абраны ў Сенат, а затым — у Палату дэпутатаў. Падчас другога прэзідэнцкага тэрміна Ромула Бетанкура працаваў сакратаром прэзідэнта рэспублікі (1959—1963), пасля стаў дэпутатам Нацыянальнага кангрэса.

1969—1971 — міністр сувязі, 1984—1987 — прэзідэнт камісіі па дзяржаўнай рэформе, 1974—1993 — сенатар. У 1988 годзе актыўна ўдзельнічаў у кампаніі, у выніку якой Карлас Андрэса Перэс быў абраны на другі прэзідэнцкі тэрмін. У час яго праўлення ўзначальваў камісію па пагранічных пытаннях (COPAF) (1989—1993).

У 1993 годзе ў выніку палітычнага крызісу, які прывёў да імпічменту прэзідэнта Андрэса Перэса, быў прызначаны Нацыянальным кангрэсам выконваючым абавязкі прэзідэнта Венесуэлы.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1056520507 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 жніўня 2025.
  2. 1 2 Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 10 жніўня 2025.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1056520507 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 22 студзеня 2023.

Шаблон:Прэзідэнты Венесуэлы