Рамуальд Гедройц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамуальд Гедройц
Рамуальд Гедройц
Рамуальд Гедройц
Герб «Гіпацэнтаўр»
Герб «Гіпацэнтаўр»
Нараджэнне 7 лютага 1750(1750-02-07)
Смерць 15 кастрычніка 1824(1824-10-15) (74 гады)
Месца пахавання
Род Гедройцы
Бацька Юзаф Гедройц
Маці Ружа з Келпшаў
Жонка Караліна Ганна Бажымоўская
Дзеці Юзаф, Аляксандр Канстанцін Юльян, Кунегунда Францішка Ружа, Барбара Люцыя
Адукацыя
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамуальд Тадэвуш Гедройц (7 лютага 1750, вёска Бобчын Браслаўскага павета — 15 кастрычніка 1824, Варшава) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр; адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі (1794).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З княжацкага роду Гедройцаў гербу «Гіпацэнтаўр», сын Юзафа і Ружы з Келпшаў.

У 1765 кадэтам уступіў у II пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага. Падтрымаў Барскую канфедэрацыю, спачатку служыў пад камандай К. Пулаўскага, потым М. К. Агінскага. Браў удзел у бітвах з расійскай арміяй пад Гродна, Моўчаддзю (1769), Бездзежам (1771), Сталавічамі (1772), атрымаў раненне.

3 1778 намеснік каменданта брыгады літоўскіх гусараў, пасол на Гродзенскі сойм 1784 года. У вайну з Расіяй (1792) атрымаў званне генерал-маёра.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года, член Найвышэйшай Літоўскай Рады, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў яе кіраўніка Я. Ясінскага. Пазней удзельнічаў у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Курляндыі, атрымаў званне генерал-лейтэнанта і ганаровы пярсцёнак «Айчына свайму абаронцу». Па паразе паўстання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з 5-тысячным атрадам прыбыў у Варшаву і браў удзел у яе абароне. Пад Радошыцамі (Польшча) трапіў у палон.

Праз некалькі месяцаў выехаў у Парыж, дзе ўвайшоў у склад Польскай дэпутацыі, на даручэнне якой у 1796 прыбыў у Жамойць для падрыхтоўкі паўстання. У выніку раскрыцця змовы ўцёк у Саксонію. Перапісваўся з Т. Касцюшкам, які знаходзіўся ў ЗША, вітаў яго вяртанне ў Парыж[1].

У расійска-французскую вайну (1812) патрымаў Напалеона, зладзіў паспалітае рушэнне на Літве. Быў камандзірам 17 палка літоўскіх уланаў. 12 лютага 1813 пад Сераковам (Польшча) разам з сынам Юзафам трапіў у палон. Расійскія ўлады выслалі іх у Архангельск. Амаль праз 2 гады вярнуўся ў Варшаву і ўступіў у армію Каралеўства Польскага ў званні генерала дывізіі, член Ваеннага камітэта[2].

У шлюбе з Каралінай Ганнай Бажымоўскай меў сыноў Юзафа і Аляксандра Канстанціна Юльяна; дачок Кунегунду Францішку Ружу і Барбару Люцыю[3].

Узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.

Пахаваны у Старых Павонзках (месца 25-3-3).

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005.
  2. Н. К. Мазоўка. Гедройц Рамуальд Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 502.
  3. Giedroyć (польск.). Genealogy of Giedroyć. Праверана 25 студзеня 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]