Рамуальд Здзіслаў Клякоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рамуальд Здзіслаў Клякоўскі
Romuald Zdzisław Klekowski
Klekowski Romuald.jpg
Дата нараджэння 1 студзеня 1924(1924-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 2015(2015-05-05) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, эколаг
Навуковая сфера Экалогія, гідрабіялогія, акіяналогія, біяэнергетыка
Навуковая ступень доктар габілітаваны
Навуковае званне прафесар, акадэмік Польскай АН, замежны член НАН Беларусі
Альма-матар Лодзінскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль «Перамогі і Свабоды» Ордэн Адраджэння Польшчы 5-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 2-й ступені

Рамуа́льд Здзі́слаў Кляко́ўскі[2] (польск. Romuald Zdzisław Klekowski; 1 студзеня 1924, горад Пінск) — польскі навуковец у галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі. Доктар габілітаваны (1966), прафесар (1970). Акадэмік Польскай АН (1994; чл.-кар. з 1979), замежны член НАН Беларусі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт (1950). У 1945—1952 гг. асістэнт, ад'юнкт Лодзінскага ўніверсітэта. У 1952—1972 гг. загадчык лабараторыі біяэнергетыкі, у 1970—1973 гг. намеснік дырэктара Інстытута эксперыментальнай біялогіі Польскай АН. У 1973—1982 гг. дырэктар, адначасова з 1975 загадчык лабараторыі Інстытута экалогіі Польскай АН. У 1970—1973, 1984—1986 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Польскай АН, у 1987—1995 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Польскай АН. З 1995 г. член сакратарыята Аддзялення біялагічных навук Польскай АН і з 1996 г. прафесар Міжнароднага цэнтра экалогіі Польскай АН. У 1992—2002 — Старшыня Навуковай рады Аддзела біялогіі Антарктыкі Польскай акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі і біяэнергетыкі жывых арганізмаў. Арганізатар з 1969 польскіх палярных экспедыцый у Антарктыцы. Даследаваў энергетычныя працэсы, якія праходзяць на розных узроўнях арганізацыі жывой матэрыі. Распрацаваў навукова-метадычныя падыходы для аналізу патокаў энергіі ў экасістэмах. Каардынатар і арганізатар буйных праектаў, што выконваюцца ў рамках Польскай АН у галіне аховы прыродных рэсурсаў. Член Камітэта па экалогіі Польскай АН.

У 1965—1998 — рэдактар «Polskiego Archiwumu Hydrobiologii».

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Сярод іх:

  • Elements of Energy Bud­get of Tribolium Castaneum (Hbst) in its Developmental Cycle (współautorzy: T. Prus, H. Żyromska-Rudzka). W: «Secondary productivity of terrestrial ecosystems» (Ed: K. Petrusewicz). PWN, Warszawa 1967
  • Bioenergetic Budgets and Their Application for Estima­tion of Production Efficiency, «Pol. Arch. Hydrobiol.», 17(1/2), 1970
  • Physiological Approach to Ecological Bioe­nergetics (współautor A. Duncan). W: «Methods for ecological bioenergetics», (Eds: W. Grodziński, A. Duncan), Oxford, London, Edinburgh, Mel­bourne; Blackwell Scientific Publications:15.64 (IBP Handbook No 24), 1975
  • Respiratory Metabolism of some Pelagic Copepods from the Equatorial Countercurrent of the Indian Ocean (współautor L. I. Sazhina), "Ecological systems in dynamic active zo­nes of Indian Ocean. 14th cruise of the R/V «Professor Vodyanitskiy», «Pol. Arch. Hydrobiol.», 32(3/4), 1985
  • Metabolizm energetyczny (Energy metabolism), współautor K. W Opaliński. W: «Bioenergetyka zwierząt zmiennocieplnych» (Ecological bioenergetics of poikilothermic animals), Eds: R. Z. Klekowski, Z. Fischer. Warszawa; Polska Akademia Nauk, Wydział II Nauk Biologicznych, 1993
  • Atlas of the Marine Flora of South Spitsbergen. IO PAN, Gdańsk, 1995 (edited by Romuald Z. Klekowski and Jan Marcin Węsławski)
  • Modelowanie matematyczne procesów ekologicznych', współautor; 1996
  • Modelowanie komputerowe w ekologii, wspólnie z Vladymirem V. Menshutkinem; Towarzystwo Naukowe KUL, 2002, ISBN 83-7306-118-5.

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Перамогі і Свабоды (1947), крыжам Кавалера Ордэна адраджэння Польшчы (1971), крыжам Камандора Ордэна Адраджэння Польшчы (1977), крыжам Камандора з зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы (1986).

Зноскі

  1. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=KLEKOWSKI,%20Romuald%20Zdzis%C5%82aw Праверана 26 сакавіка 2019.
  2. Беларуская энцыклапедыя ў 18 тт. — Т.8. — С. 354

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]