Рамуальд Кропат
Рамуальд Кропат | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 2008[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | аператар-пастаноўшчык |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0472266 |
Рамуальд Кропат (9 сакавіка 1927 , Пружаны — 6 ліпеня 2008, Лодзь) — польскі кінааператар, фатограф і педагог. Дзякуючы яму з’явіўся серыял «Чатыры танкісты і сабака» (1966—1970), фільмы «Ранча Тэхас» (1958), «Чалавек на рэйках» (1957) і шмат іншых.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943—1945 гадах працаваў фота-лабарантам у СССР. Па ўсталяванні савецкай ўлады ў Беларусі рэпатрыяваны, пераехаў у Польшчу. Вучыўся ў вышэйшай грамадска-прыродазнаўчай школе ў Гданьску.
У 1950 годзе стаў выпускніком Вышэйшай дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі.
У пачатку свайго творчага шляху працаваў разам з Куртам Веберам, Тадэвушам Карэцкім, Уладзіславам Нагім, Янам Алейнічкам, Мечыславам Войтам, Адольфам Форбертам, Казімірам Ваўжынякам.
Разам з рэжысёрам Анджэем Мункам працаваў над кінастужкай «Чалавек на рэйках» (1957). Гэты фільм з’яўляецца першым анты-сталінскім фільмам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, які паказвае ўсю ілжывасць паэтыкі сацыялістычнага рэалізму.
Сумесна з рэжысёрам Конрадам Наленцкім здымаў серыял «Чатыры танкісты і сабака», які стаў самай паспяховай працай у ягонай кар’еры. У 1967 годзе за фільм «Чатыры танкісты і сабака» атрымаў 2 прэміі: Прэмію Міністра народнай культуры і мастацтва першай ступені і Прэмію міністра народнай абароны першай ступені.
У 1960—1970 гадах браў удзел у шматлікіх выстаўках у Польшчы і за мяжой.
Апошняй аператарскай працай у 1976 годзе стаў мультфільм «Калі б Адам быў палякам», разам з Вацлавам Федакам i Янушам Тылманам.
У 1970 і 1980 гадах, на працягу многіх гадоў, працаваў выкладчыкам кафедры кінематаграфіі ў кінашколе Лодзі, з 1978 года выкладаў таксама курс фатаграфіі. Падрыхтаваў шмат аператараў і фатографаў[4][5].
Зноскі
- ↑ а б Romuald Kropat // e-teatr.pl — 2004.
- ↑ http://mogily.pl/dobron/kropatromuald_250544
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 лістапада 2021.
- ↑ Romuald Kropat
- ↑ Romuald Kropat (1927—2008)