Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рамуальд Падбярэскі)
Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі
Дата нараджэння 1813
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1856(1856-10-22)
Месца смерці
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі або Падбярэзскі (1812/(1813), Вільня — 22 кастрычніка 1856, Архангельская губ.) — беларускі выдавец, літаратуразнавец, публіцыст, фалькларыст.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду Падбярэзскіх. Часта Падбярэзскіх, у т.л. Рамуальда, называюць Друцкімі-Падбярэзскімі або Падбярэзскімі-Друцкімі, але род князёў Друцкіх-Падбярэзскіх згас у XIV ст. Пазней Падбярэззем валодалі князі Ямантавічы, якія зваліся Ямантавічамі-Падбярэзскімі. Пасля згасання Ямантавічаў-Падбярэзскіх іх маёнткі перайшлі па кудзелі да полацкіх баяр Яцковічаў, адна з галін іх роду стала звацца Падбярэзскімі, з яе паходзіў і Рамуальд Падбярэзскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую гімназію (1830). Рыхтаваўся да паступлення ў Віленскі ўніверсітэт, але той быў закрыты царскімі ўладамі. У 18361840 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Падтрымліваў сувязі з расійскімі славянафіламі. Перакладаў на польскую мову рускія байкі і друкаваў іх у часопісе «Athenaeum». З 1841 г. пераехаў у Пецярбург, дзе зблізіўся з Т. Шаўчэнкам. У 1847 г. вярнуўся ў Вільню. Выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі «Rocznik Literacki» (т. 1—4, Пецярбург—Вільня, 1843—1849) і «Pamіetnik naukowo-literacki» (т. 1—2, ч. 1—6, Вільня, 1849—1850). Аўтар прадмовы «Беларусь і Ян Баршчэўскі» да кнігі «Шляхціц Завальня…» Я. Баршчэўскага (1844). Выдаў зборнік Т. Лада-Заблоцкага «Паэзія» (1845) і «Дыярыуш» С. Бельскага («Athenaeum», 1842. Т. 4). Аўтар публікацый па беларускім фальклоры. За публіцыстычную дзейнасць арыштаваны ў 1850 г. і сасланы ў Архангельскую губерню, дзе і памёр.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]