Перайсці да зместу

Рамігала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Рамігала
літ.: Ramygala
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
69 м
Насельніцтва
  • 1 198 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-38031
Афіцыйны сайт
ramygala.lt (літ.)
Рамігала на карце Літвы
Рамігала (Літва)
Рамігала

Рамі́гала (літ.: Ramygala, беларуская назва — Раміго́ла[2], часам Рэмігола[3]) — горад у цэнтральнай Літве, на рацэ Упіта. Уваходзіць у склад Панявежыскага раёна Панявежыскага павета, размешчаны за 25 кіламетраў ад Панявежыса[4]. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Via Baltica.

Упершыню паселішча з назвай Рамігола сустракаецца ў XIII стагоддзі. У 1370 годзе паселішча было разрабавана рыцарамі Тэўтонскага ордэна. Прыкладна ў 1500 годзе быў пабудаваны касцёл. Пасля гэтага пачалося развіццё паселішча. У канцы XVI стагоддзя Рамігола (ст.-бел.: Ромигола[2]) атрымала права праводзіць штогадовыя кірмашы. Горад быў ва ўласнасці Віленскага касцёла, а потым Віленскага ўніверсітэта.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Рамігола трапіла ў склад Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя аднайменныя вёска і мястэчка. У 1859 годзе было 63 дамы, жыдоўскі малітоўны дом, дом прытулку для ўбогіх[5]. У 1888 годзе з’явілася першая аптэка, а з 1895 года пачала дзейнічаць пошта.

Гімназія
Бальніца

З сярэдзіны XIX стагоддзя да 1950 года Рамігола была валасным цэнтрам.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупавана войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

З 1950 да 1962 года — цэнтр раёна. Правы горада мястэчка атрымала ў 1957 годзе.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

У 1799 годзн было 185, у 1897 — 1 329, у 1923 — 1 246

Год Колькасць
1959 1 886
1970 2 113
1979 2 302
1989 2 018
2001 1 746 [1]
2002 1 723 [1]
2003 1 705 [1]
Год Колькасць
2004 1 686 [1]
2005 1 670 [1]
2006 1 699 [1]
2007 1 689 [1]
2008 1 683 [1]
2009 1 654 [1]
2010 1 626 [1]
Год Колькасць
2011 1 584 [1]
2012 1 560 [1]
2013 1 558 [1]
2014 1 522 [1]
2015 1 489 [1]
2016 1 472 [1]
2017 1 440
Год Колькасць
2017 1 437 [6]
2018 1 425 [7]
2019 1 391 [8]
2020 1 364 [8]
2021 1 241 [1]
2022 1 231 [8]
2023 1 198 [1]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. а б Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 276. — 390 с.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  4. Рамигала // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. SgKP 1888, s. 613.
  6. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  7. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  8. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.