Перайсці да зместу

Рандонерынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група веласіпедыстаў едзе брэвет у 200 кіламетраў.

Рандо́нерынг (ад фр.: randonnéeдоўгая прагулка) — від веласіпеднага спорту на доўгія дыстанцыі, які бярэ свой пачатак у веласпорце Audax[d]. Заезды ў рандонерынгу завуцца брэветамі. Велагоншчыкі, удзельнікі брэвету, спрабуюць праехаць 200 км і больш, праходзячы праз загадзя вызначаныя «кантрольныя пункты» кожныя некалькі дзясяткаў кіламетраў. Мэтай удзельнікаў ёсць праезд трасы ў вызначаныя часавыя тэрміны, парадкавае месца на фінішы не мае значэння. Удзельнікі могуць ехаць паасобку ці групамі, час старту таксама можа быць розны, удзельнікі заезду самі забяспечваюць сябе ўсім неабходным для заезду і не маюць тэхнічнай падтрымкі. Удзельнік, які праехаў 200-кіламетровы заезд, завецца рандонер[1][2]. Міжнародным кіруючым органам рандонерынгу ёсць Audax Club Parisien[d] (ACP), які супрацоўнічае з іншымі арганізацыямі па ўсім свеце.

Стандартнымі дыстанцыямі брэветаў ёсць: 200 км (з лімітам праходжання 13 г 30 хв), 300 км (20 г 00 хв), 400 км (27 г 00 хв), 600 км (40 г 00 хв), 1000 км (75 г 00 хв), 1200 км (90 г 00 хв).

  1. Randonneurs USA | Randonneurs USA. rusa.org. Праверана 18 жніўня 2024.
  2. Seray, Jacques (1982). Krausz, John; Krausz, Vera van der Reis (рэд-ры). The Bicycling Book. New York: The Dial Press. p. 89. ISBN 0-385-27666-4.