Перайсці да зместу

Рапсавы алей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рапсавы алей

Ра́псавы алей — паўвысыхальны тлусты алей з насення рапсу.

Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-рудога колеру. Застывае пры тэмпературы ад −4 да 10 °С. Шчыльнасць 0,914 г/см³ пры тэмпературы 15 °C. Па складзе і ўласцівасцях рапсавы алей блізкі да свірэпавага[1].

Рапсавы алей атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арганічнымі растваральнікамі. Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці мыла, алкідных смол, пакостаў, змазачных матэрыялаў, біяпаліва і інш. Рафінаваны расавы алей — харчовы прадукт.