Рарытэт (філатэлія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рарытэт, філатэлія)

Рарытэ́т (ням.: Rarität, ад лац.: raritas — рэдкасць) — у філатэліі вельмі рэдкая паштовая марка (або яе разнавіднасць), а таксама вельмі рэдкія паштовы штэмпель, суцэльная рэч або цэлая рэч, якія існуюць у сучаснасці ў невялікай колькасці асобнікаў і ўяўляюць сабой каштоўныя калекцыйныя аб'екты. Асаблівае значэнне мае вызначэнне ступені рэдкасці філатэлістычных матэрыялаў пры адзнацы членамі журы філатэлістычнай выстаўкі яе экспанатаў.

Прыклады філатэлістычных рарытэтаў і рэдкіх паштовых марак
Брытанская Гвіяна
(унікум)
Жоўты
трохскілінгавік

(унікум)
Ружовы
Маўрыкій

(унікум)
Блакітны
Маўрыкій

(рарытэт
сусветнага
класу)
Гавайскія
місіянеры

(рарытэт
сусветнага
класу)
Цэлая рэч (унікум): асобнік газеты
з налепленымі маркамі «Бычыныя галовы»
(самі маркі вызнаюцца за рэдкія)