Вегетатыўнае цела расак прадстаўлена маленькай зялёнай лістападобнай сцяблінкай (лісцец), плаваючай на паверхні вады, радзей пагружанай у ваду. У некаторых расак, напрыклад, у многакарэнніка(Spirodela), у аснове сцябла маецца 2 вельмі маленькія рэдукаваныя плеўчатыя лісцікі. Ад лістападобнага сцябла адыходзіць уніз адзін (раска(Lemna)) ці некалькі (многакарэннік(Spirodela)) ніткападобных неразгалінаваных карэньчыкаў.
Цвітуць раскі вельмі рэдка, а размнажаюцца вельмі хутка вегетатыўна пры дапамозе бакавых парасткаў з кішэнек. Суквецце — вельмі маленькі рэдукаваны пачатак з вельмі далікатным плеўчатым покрыўным лістом. У суквецці знаходзіцца адна жаночая кветка з аднаго песціка без калякветніка і 1—2 мужчынскія кветкі без калякветніка, з адной тычынкай у кожнай.
↑Киселевский А. И.Латино-русско-белорусский ботанический словарь.— Мн.: «Наука и техника», 1967.— С.146.— 160с.— 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lemnaceae
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6