Раска малая[1], Раска[2] (Lemna minor L.)— шматгадоваятравяністая раслінасямейства раскавых. Карэньчыкі ніткападобныя. Сцябло мае від маленькай зялёнай пласцінкі, якая плавае на вадзе. Лісце неразвітае. Кветкі рэдукаваныя, аднаполыя, у суквеццях з двух тычынкавых і адной песцічнай кветак, размешчаных ля аснавання парасткаў у бакавой кішэні; песцічныя кветкі маюць адзін слупок, тычынкавыя— з адной тычынкай. Цвіце рэдка ў маі— чэрвені. Плод— арэшкападобны аднанасенны. Расце ў стаячых водах.