Раскулачванне
Раскулачванне | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Дата пачатку | 1929 |
Дата заканчэння | 1932 |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Раскулачванне (англ.: Dekulakization, руск.: раскулачивание, укр.: розкуркулення) — кампанія палітычных рэпрэсій і генацыда па класавай прыкмеце ў СССР, у тым ліку арыштаў, дэпартацыяў і пакаранняў смерцю мільёнаў заможных сялян і членаў іх сем’яў у 1929-1932 гадах. Заможныя сяляне на дзяржаўным узроўні вызначаліся словам кулак і лічыліся класавымі ворагамі. Больш за 1,8 мільёна сялян былі дэпартаваныя ў 1930—1931 гг. [1][2][3] Афіцыйнай мэтай кампаніі была барацьба з контррэвалюцыяй і пабудова сацыялізму ў сельскай мясцовасці. Гэтая палітыка была ажыццяўлена адначасова з калектывізацыяй у СССР і фактычна перавяла ўсю сельскую гаспадарку і сялян пад кантроль дзяржавы.
«Ліквідацыя кулацтва як класу» была абвешчаная Іосіфам Сталіным 27 снежня 1929 года.[1] Ён казаў: «цяпер у нас ёсць магчымасць ажыццявіць рашучы наступ на кулацтва, зламаць іх супраціў, ліквідаваць іх як клас і замяніць прадукцыю кулакоў прадукцыяй калгасаў і саўгасаў».[4] Рашэнне было аформлена ў рэзалюцыі «Аб мерах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах комплекснай калектывізацыі» 30 студзеня 1930 г.
Усе «кулакі» былі падзелены на тры катэгорыі:
- да расстрэлу або заключэння ў адпаведнасці з рашэннем мясцовага аддзела тайнай палітычнай паліцыі — ДПУ;
- да ссылкі ў Сібір, на Поўнач, на Ўрал ці ў Казахстан пасля канфіскацыі маёмасці;
- да высылкі са сваіх дамоў у працоўныя калоніі ў сваіх раёнах.[1]
Кіраўнік тайнай паліцыі АДПУ Яфім Георгіевіч Еўдакімаў (1891—1939) арганізаваў і кіраваў аблавай на сялян і масавымі расстрэламі.
Спалучэнне раскулачвання, калектывізацыі і іншых метадаў рэпрэсіўнай палітыкі прывялі да масавага голаду ў многіх частках Савецкага Саюза і гібелі прыкладна 11 мільёнаў сялян у 1929—1933 гадах, у тым ліку 4 млн падчас самой кампаніі раскулачвання.[1] Раскулачванне было фактычна барацьбой дзяржавы супраць заможнага і сярэдняга сялянства ў мірны час. Вынікі раскулачвання неўзабаве сталі вядомыя за межамі Савецкага Саюза. У 1941 годзе амерыканскі журналіст Хар Нікербокер піша: «Гэта прыблізная ацэнка — 5000000 кулакоў … загінулі адразу, або на працягу некалькіх гадоў».[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Robert Conquest (1986) The Harvest of Sorrow: Soviet Collectivization and the Terror-Famine. Oxford University Press. ISBN 0-19-505180-7.
- ↑ Nicolas Werth, Karel Bartošek, Jean-Louis Panné, Jean-Louis Margolin, Andrzej Paczkowski, Stéphane Courtois, The Black Book of Communism: Crimes, Terror, Repression, Harvard University Press, 1999, hardcover, 858 pages, ISBN 0-674-07608-7
- ↑ Lynne Viola The Unknown Gulag. The Lost World of Stalin’s Special Settlements Oxford University Press 2007, hardback, 320 pages ISBN 978-0-19-518769-4 ISBN 0195187695
- ↑ Stalin, a biography by Robert Service, page 266
- ↑ Knickerbocker, H.R. (1941). Is Tomorrow Hitler's? 200 Questions On the Battle of Mankind. Reynal & Hitchcock. pp. 133–134.