Раскіданае гняздо (спектакль, Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Раскіданае гняздо»
Афіша/постар/сцэна
Сцэна са спектакля, пастаноўка 1972 года
Жанр трагедыя
Заснаваны на п’есе Я.Купалы
«Раскіданае гняздо»
Рэжысёр Ф. Ждановіч (1921)
Б. Луцэнка (1972)
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 1921, 1972
Пастаноўкі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

«Раскіданае гняздо» — спектаклі, пастаўленыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы.

Пастаноўка 1921 года[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры адбылася ў Мінску 14 красавіка 1921 года. Спектакль быў перанесены заснавальнікам тэатра Ф. Ждановічам з Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.[1]

Пастаноўка 1972 года[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ера другой пастаноўкі драмы Я. Купалы ў галоўным тэатры краіны адбылася 25 чэрвеня 1972 года і была прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага літаратурнага класіка.[1] Пастаноўкай спектакля яго рэжысёр Барыс Луцэнка распачаў асабістую распрацоўку купалаўскай тэмы, якую потым працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкайБеларусьфільм») і ў 1997 годзе спектаклем «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.[2]

У спектакль былі ўведзены русалкі і пантамімісты. У тэксце п’есы былі зроблены некаторыя скарачэнні, перакампанаваныя асобныя эпізоды. У спектакль увайшоў шэраг вершаў Я. Купалы, перад пачаткам спектаклю ў зале гучалі народныя песні. Пастаноўка вызначалася паэтычнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю. Спектакль пакінуў прыкметны след у гісторыі тэатра і паказваўся ў Маскве і іншых гарадах СССР.[1]

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

" ...Выведзеная рэжысёрам Б. Луцэнкам у паэтычную і філасофскую плоскасць, п’еса нечакана для многіх прагучала з магутным трагедыйным напалам. Спектакль уразіў глыбінёй думак і філасофскіх разваг, шэрагам выдатных акцёрскіх работ. [...] Упершыню ў структуру Купалавай п’есы былі ўведзены паэтычныя творы. Драматычнасць лёсу герояў вызначалася выбуховым драматызмам пранізлівага вершаванага слова.
Л. Грамыка[3]
"

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 А. Сабалеўскі Раскіданае гняздо (драматычны твор) (беларуская) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 525—527.
  2. Кавалёў, Сяргей Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры. Villa Sokrates. Праверана 1 мая 2013.
  3. 3,0 3,1 Грамыка, Людміла Усе мы — тутэйшыя (часопіс). Мастацтва. Праверана 1 мая 2013.
  4. Трупа тэатра. сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Праверана 1 мая 2013.