Расследаванне АКПЧН па Тыграі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

12 мая 2021 года Афрыканская камісія па правах чалавека і народаў заснавала Камісію па расследаванні сітуацыі ў Тыграйскім рэгіёне (англ.: Commission of Inquiry into the situation in the Tigray Region), у сферу дзейнасці якой увайшло расследаванне выпадкаў парушэнняў правоў чалавека падчас Тыграйскага канфлікту.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

На падставе рэзалюцыі 482 ад 12 мая 2021 года АКПЧН сфармавала камісію для расследавання грубых парушэнняў правоў чалавека падчас ваеннага канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй. Камісія атрымала трохмесячны мандат з магчымасцю даўнейшага падаўжэння. На разгляд арганізацыя ўзяла выпадкі пазасудовых пакаранняў смерцю грамадзянскіх асоб і сексуальнага гвалту, збіраючы доказы, выяўляючы злачынцаў, вызначаючы асноўныя прычыны, прадстаўляючы вынікі і выносячы рэкамендацыі па прадухіленні парушэнняў правоў чалавека[1].

У жніўні 2021 года камісія была падоўжана яшчэ на тры месяцы[2].

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Штаб-кватэра камісіі знаходзілася ў Банжуле (Гамбія). У Эфіопію ажыццяўляліся пастаянныя паездкі[1][3].

Сруктура[правіць | правіць зыходнік]

Старшынёй камісіі стаў Рэмі Нгой Лумбу, намеснік старшыні АКПЧН[4]. Разам з ім у першапачатковы склад былі ўключаны Мая Сахлі-Фадэль, Хатэм Есаем, Марыя Тэрэза Мануэла і Мадфорд Захар Мванденга[1]. Камісія атрымала права прыцягваць судова-медыцынскіх экспертаў, экспертаў па правах чалавека або іншых экспертаў у якасці дадатковых членаў[1]. У жніўні 2021 да арганізацыі далучыліся Фатса Угуэргуз , Саята Майга і Люсі Асуагбор[5].

Справаздача[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2021 года старшыня камісіі Рэмі Нгой Лумбу заявіў, што справаздача камісіі будзе апублікаваная да канца года[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г 482 Resolution on the Fact-Finding Mission to the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 482 (EXT.OS/XXXII) 2021. African Commission on Human and Peoples' Rights (12 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
  2. 487 Resolution on the Renewal of the Mandate of the Commission of Inquiry on the Situation in the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 487 (EXT.OS/XXXIV) 2021. African Commission on Human and Peoples' Rights (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
  3. Press Statement on the official launch of the Commission of Inquiry on the Tigray Region in the Federal Democratic Republic of Ethiopia. African Commission on Human and Peoples' Rights (16 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 June 2021. Праверана 3 July 2021.
  4. About ACHPR. African Commission on Human and Peoples' Rights (2021). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
  5. 488 Resolution on the Validation of the Co-opted Members of the Commission of Inquiry into the Situation in the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 488 (EXT.OS/XXXIV) 2021. African Commission on Human and Peoples' Rights (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
  6. "Probe in Ethiopia's Tigray did not reach site of Axum attack: UN". Al Jazeera English. 2021-09-13. Архівавана з арыгінала 2021-10-23. Праверана 2021-10-24.