Расстрэл у Мінску (карціна Філіповіча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхась Філіповіч
Расстрэл у Мінску. 1925

Расстрэ́л у Мі́нску  — карціна беларускага мастака Міхася Філіповіча, напісаная ў 1925 годзе. Палатно было прадстаўлена сярод 25 іншых работ Філіповіча, выкананых у розных жанрах, на 1-й Усебеларускай выстаўцы[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карціна раскрывае драматычную старонку гісторыі барацьбы мінскага пралетарыяту з царскім самадзяржаўем у 1905 годзе, калі царскія войскі і паліцыя 18 (31) кастрычніка расстралялі мітынг у Мінску. У гэтым надзвычай дынамічным творы выразна раскрылася кампазіцыйнае майстэрства жывапісца, падтрыманае ўсёй жывапісна-пластычнай і вобразнай пабудовай сюжэта. На жаль, гэты бок майстэрства жывапісца не быў заўважаны тагачаснай мастацкай крытыкай[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : iл. ISBN 5-343-00157-2

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : iл. ISBN 5-343-00157-2