Дзяленне шчыта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рассячэнне, геральдыка)

Дзяленне шчыта, або тарчы — геральдычны прыём і тэрмін, пад якім разумеецца дзяленне поля шчыта на дзве ці больш па-рознаму афарбаваныя часткі пасродкам прамымі ці фігурнымі лініямі. Звычайна шчыт бывае падзелены на некалькі роўных частак, значна радзей сустракаецца падзел на няроўныя часткі. Падзелены герб называецца складаным (у простым гербе шчыт не дзеліцца)[1].

Падзелы[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць чатыры галоўныя падзелы шчыта:

  • па вертыкальнай (простападнай[2]) лініі (рассячэнне[2], або разбіты шчыт[1]);
  • па гарызантальнай (паземнай[2]) лініі (перасячэнне[2], або рассечаны шчыт[1]);
  • па дыяганалі справа да левага ніжняга боку (скошаны ў правы бок);
  • па дыяганалі злева да правага ніжняга боку (скошаны ў левы бок);

Усе астанія падзелы — іх спалучэнні[1]. Спалучэнне рассячэння і перасячэння параджае чатырохполевы герб. Кропка, дзе гэтыя дзве лініі перасякаюцца, з'яўляецца сэрцам шчыта. Калі сячэнне робіцца па дыяганалях, выходзіць чатырохполевы скошаны шчыт. Аб'яднанне простага чатырохполевага і скошанага сячэння ўтварае клінчаты шчыт[2].

Рысы падзелаў могуць быць як прамыя, так з выгібамі або заломамі[1][2].

Зноскі

  1. а б в г д Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  2. а б в г д е Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]