Асноўныя біялагічна актыўныя злучэнні Р. - гэта флавалігнаны[5]. Гэта прыродныя фенолы, якія складаюцца з флаваноіднай часткі і астатку лігнана. Экстрагаваныя з расліны флавалігнаны маюць назву сілімарын. Акрамя флавалігнанаў у ім прысутнічаюць 20-35% тлустых кіслот (60% ліналенавай, 30% алеінавай, 9% пальміцінавай кіслаты) і флаваноід таксіфалін. У складзе сілімарына прысутнічае мноства блізкароднасных флавалігнанаў - сілібін A, сілібін B, ізасілібін A, ізасілібін B, сілікрысцін, ізасілікрысцін, сілідзіянін, сіландрын, сілігерміин, сілімон і інш. Калі гэтую сумесь яшчэ далей раздзяляць, то атрымоўваецца амаль чысты сілібін або сілібінін. За асноўную антыаксідантную актыўнасць растаропшы адказвае не першы па долі ў агульным аб'ёме флавалігнан, а другі – сІлІкрысцін[6]. Ён есць у сілімарыне, але адсутнічае ў ачышчаных экстрактах, дзе толькі сілібін і сілібінін.
Часта культывуецца на гародах як дэкаратыўная і лекавая расліна.
Даследаванні паказваюць яе пазітыўны ўплыў на людзей з гепатытам і цырозам печані. Абараняе клеткі печані ад пашкоджанняў і пранікнення таксічных рэчываў, выводзіць ўжо наяўныя таксіны, стымулюе выпрацоўку пратэіна і актывізуе працу ДНК і РНК. Парашок растаропшы дадаюць да ежы, або ўжываюць у выглядзе гарбаты[7] З растаропшы вырабляюць папулярны лекавы сродак «карсіл».[8]