Растральныя калоны (Санкт-Пецярбург)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
помнік
Растральныя калоны
руск.: Ростральные колонны
Выгляд растральнай калоны з боку Палацавага моста (Брэнсан Дэку(руск.) бел., 1931)
Выгляд растральнай калоны з боку Палацавага моста (Брэнсан Дэку(руск.) бел., 1931)
59°56′38″ пн. ш. 30°18′21″ у. д.HGЯO
Краіна Расія
Месцазнаходжанне
Аўтар праекта Тама дэ Тамон[1]
Архітэктар Жан Тама дэ Тамон
Дата заснавання 1810
Будаўніцтва 1805[1]—1810[1]
Статус Культурная спадчына РФ

Растральныя калоны (Расія)
Растральныя калоны
Растральныя калоны

Начное падсвятленне растральнай калоны

Растральныя калоны — архітэктурныя збудаванні ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, на Стрэлцы Васільеўскага вострава. У XIX стагоддзі выконвалі функцыю маякоў порта паўночнай сталіцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Растральныя калоны былі ўзведзены ў 1810 годзе па праекце французскага архітэктара Тама дэ Тамона, які ўпрыгожыў іх рострамі(руск.) бел. караблёў. Гэта увасабленне паказвае моц і веліч марскога флоту дзяржавы, а таксама адсылае да Старажытнарымскага звычаю упрыгожваць калоны рострамі (лац.: rostra, множны лік ад лац.: rostrum, нос карабля) зрынутых (трафейных) варожых караблёў.

Над праектам таксама працаваў знакаміты каменячос Самсон Суханаў[1], выхадзец з бедных сялян Валагодскай губерні. Статуі ля падножжа калон выкананы скульптарамі Ж. Камберленам і Ж. Цібо. Адкрыццё адбылося ў 1815.

Маякі запальваліся ўначы і ў туман, і служылі да 1885 года.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвы маяк паказвае шлях у Вялікую Няву (59°56′35″ пн. ш. 30°18′25″ у. д.HGЯO), а паўночны ў Малую (59°56′41″ пн. ш. 30°18′18″ у. д.HGЯO). У падножжа калон размешчаныя дзве мужчынскія і дзве жаночыя фігуры, якія згодна з распаўсюджанай гіпотэзай алегарычна ўяўляюць вялікія рэкі Расіі: ля паўночнай калоны — Волга і Дняпро, ля паўднёвай — Нява і Волхаў. Аднак гэтая гіпотэза не мае абгрунтавання, сам Тама дэ Тамон пісаў: «база кожнай калоны ўпрыгожана вялізнымі фігурамі, якія сімвалізуюць бажаствы мора і камерцыі»[2]. Статуі былі выкананы па мадэлях французскіх скульптараў Ж. Камберлена і Ж. Цібо, да якіх меў ласку архітэктар. У якасці матэрыялу для скульптур спачатку была абраная бронза, але з-за складанасці яе апрацоўкі выбар упаў на пудасцкі вапняк(руск.) бел., здабываць у пасёлку Пудасць(руск.) бел. Гатчынскага раёна. Мяккі і эластычны ў зямлі, вапняк хутка цвярдзее пасля здабывання на паверхню, ствараючы трывалую і велічную аснову. Камберленам была выкананая мужчынская фігура ля паўночнай калоны, астатнія створаны Ж. Цібо.

Унутры кожнай калоны знаходзіцца вінтавая лесвіца, якая вядзе на верхнюю назіральную пляцоўку з велізарнай чарай — свяцільнікам і металічным трыножкам, які ўтрымлівае яе. У чару залівалі канаплянае масла, якое дае велізарны агністы слуп, што паказвае шлях караблям ў змроку ночы або заслоне туману. Так было да 1896, у якім да калон падвялі электрычнасць. У 1957 годзе маякі сталі асвятляць з дапамогай газу з меркаванняў эканоміі.

У нашы дні маякі запальваюць толькі па асаблівых урачыстых выпадках.

Узлом[правіць | правіць зыходнік]

Ноччу 7-га чэрвеня 2011 паўднёвая растральная калона была адкрыта невядомымі з мэтай руфінга, помнік архітэктуры не пацярпеў[3].

Ноччу 23-га жніўня 2011 г. невядомы мужчына, пракраўшыся ўнутр адной з Растральных калон, адкрыў вентыль газавага трубаправода і запаліў на ёй агонь. Як паведамілі ў праваахоўных органах, пажарны разлік перакрыў трубаправод і патушыў факел. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў[4].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Журнал «Наука и Жизнь» № 2 2000 год

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі