Расход вады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Расход вадывадацёку) — аб'ём вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне вадацёку за адзінку часу. Вымяраецца ў расходных адзінках (м³/с). У прамысловасці расход вады (вадкасці) вымяраецца расхадамерамі.

У гідралогіі выкарыстоўваюцца паняцці максімальнага, сярэднегадовага, мінімальнага і інш. расходаў вады. Нароўні з расходам наносаў з'яўляецца адным з руслафармавальных фактараў.

Увогуле метадалогія вымярэння расходу вады ў рэках і трубаправодах заснавана на спрошчанай форме ураўненні бесперапыннасці, для несціскальных вадкасцяў:

  •  — расход вады [м³/c]
  • плошча папярочнага сячэння вадацёку (трубы ці часці рэчышчы ракі, запоўненага вадой) [м²]
  • сярэдняя хуткасць патоку [м/с]

У гідрагеалогіі і геалогіі, замест тэрміна «расход вады» можа выкарыстоўвацца тэрмін «дэбіт» (напр. «дэбіт свідравіны»), аднак яго выкарыстанне носіць лакальны характар для гэтых спецыяльнасцяў і не распаўсюджваецца напрыклад на роднасную ім гідралогію.

У акіяналогіі расход марскіх цячэнняў вымяраецца ў Свердрупах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]