Расціслаў Завістовіч
Расціслаў Завістовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1928 ці 1 верасня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 2000 (72 гады) ці 28 лістапада 2000 (72 гады) |
Альма-матар | |
Член у |
Расціслаў Завістовіч (1 верасня 1928, Случчына — 28 лістапада 2000) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1949 г. прыбыў у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у моладзевым руху сябра Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі. У першай палове 1950-х служыў у амерыканскай арміі ў Германіі. Па дэмабілізацыі вучыўся ў Ратгерскім універсітэце (Нью-Джэрсі), па сканчэнні якога пераехаў у Вашынгтон. Перакладаў звароты БККА на англійскую мову, рыхтаваў тэксты, прысвечаныя беларускай тэматыцы, для Congressional Record . Ад сярэдзіны 1960-х на пэўны час адышоў ад актыўнай грамадскай працы, вярнуўшыся толькі ў 1990 г., калі ўзначаліў БККА.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.