Расціслаў Мсціславіч
| Расціслаў Мсціславіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Вячаслаў Уладзіміравіч | ||||||
| Пераемнік | Раман Расціславіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яраслаў Ізяславіч | ||||||
| Пераемнік | Давыд Расціславіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ізяслаў Мсціславіч | ||||||
| Пераемнік | Ізяслаў Давыдавіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мсціслаў Ізяславіч | ||||||
| Пераемнік | Ізяслаў Давыдавіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ізяслаў Давыдавіч | ||||||
| Пераемнік | Мсціслаў Ізяславіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1110[1] |
||||||
| Смерць |
1167[1][2] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Рурыкавічы | ||||||
| Бацька | Мсціслаў Уладзіміравіч | ||||||
| Маці | Хрысціна Інгесдотэр | ||||||
| Жонка | NN[d] | ||||||
| Дзеці | Раман Расціславіч[d], Мсціслаў Расціславіч[d], Рурык Расціславіч[d][3][4], Святаслаў Расціславіч[d], Давыд Расціславіч, Алена Зноемская[d], Агаф'я Расціслаўна[d] і Аграфена Расціслаўна[d] | ||||||
| Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Расціслаў Мсціславіч, хроснае імя Міхаіл (паміж 1100—1110 — 14 сакавіка 1167, Заруб) — князь смаленскі (1125—1159), вялікі князь кіеўскі (1154, 1159—1167); заснавальнік дынастыі смаленскіх князёў Расціславічаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча, унук Уладзіміра Манамаха.
Паводле Васіля Тацішчава, у 1125 годзе атрымаў ад бацькі ва ўдзел Смаленск, што дало пачатак асобнаму Смаленскаму княству. Смаленскім князем упершыню названы Лаўрэнцеўскім летапісам пад 1127 годам, калі разам з іншымі князямі ўдзельнічаў у паходзе супраць Полацкай зямлі, яму было даручана ўзяцце Друцка.
У гады княжання Расціслава Мсціславіча Смаленскае княства ахапіла Верхняе Падняпроўе і Верхняе Паволжа. Расціслаў Мсціславіч заснаваў Смаленскую епархію ў 1136 годзе, надаў ёй вялікія сродкі, у грамаце-статуце Расціслава на падараванні епіскапству (гл. Княжацкія царкоўныя статуты) згаданы воласці Смаленскага княства, размешчаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Копысь, Басея, Мірачыцы, Вітрына, Прупой, Крэчут. Паходы 1127 і 1142 гадоў Расціслава значна пашырылі яго ўладанні за кошт зямель радзімічаў. Князь пабудаваў гарады Мсціслаўль, Расціслаўль і Ізяслаўль.
У 1146 годзе Расціслаў Мсціславіч па даручэнні свайго брата вялікага кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча ўдзельнічаў у паходзе супраць тураўскага князя Вячаслава Уладзіміравіча.
Пасля смерці Ізяслава стаў 8 снежня 1154 года вялікім князем кіеўскім. Спачатку княжыў у Кіеве разам са сваім дзядзькам Вячаславам Усеваладавічам, а пасля яго смерці — адзін. Перадаў Тураў і Пінск Святаславу Усеваладавічу. У канцы 1154 Расціслаў Мсціславіч прайграў барацьбу за Кіеў чарнігаўскаму князю Ізяславу Давыдавічу і вярнуўся на княжанне ў Смаленск. У 1158 годзе дапамогу полацкаму князю Рагвалоду Барысавічу ў барацьбе за полацкі сталец і падтрымліваў яго пазней. Другі раз Расціслаў Мсціславіч заняў кіеўскі сталец 12 красавіка 1159 года. У 1162 заключыў мір з тураўскім князем Юрыем Яраславічам, які самавольна заняў тураўскі сталец у 1158 годзе.
Памёр на шляху са Смаленска да Кіева ў Зарубе, сяле сваёй сястры Рагнеды Мсціслаўны. Пахаваны ў Кіеве ў Фёдараўскім манастыры.
У царкоўнай гісторыі атрымаў мянушку Набожны, прылічаны да ўгоднікаў божых і ўваходзіць у Сабор беларускіх святых. Дзень шанавання Расціслава Мсціславіча — 14 (27) сакавіка.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Меў сыноў Рамана, Рурыка, Святаслава, Давыда і Мсціслава Храбрага, а таксама дачок — Алену, Агаф’ю і Аграфену
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Kiew, Großfürst Rostislav // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Rostislav, Grand Duke of Kiev // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Рюрик-Василий Ростиславич // Русский биографический словарь / под ред. Б. Л. Модзалевский — СПб.: 1918. — Т. 17. — С. 766–771.
- ↑ В. Р—в Рюрик // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIIа. — С. 510.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — С. 147. — 268 с.
- Нарадзіліся ў 1110 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі ў 1167 годзе
- Памерлі ў Расіі
- Пахаваныя ў Кіеве
- Асобы
- Памерлі 14 сакавіка
- Вялікія князі кіеўскія
- Князі смаленскія
- Князі наўгародскія
- Военачальнікі Старажытнай Русі
- Святыя паводле алфавіта
- Рускія праваслаўныя святыя
- Хрысціянскія святыя XII стагоддзя
- Кананізаваныя князі
- Рускія князі XII стагоддзя
- Манамахавічы
- Расціславічы Смаленскія
- Дабраверныя
- Праваслаўныя святыя Беларусі
- Памерлі ў Бранскай вобласці