Расшуа
Расшуа | |
---|---|
рус. Расшуа | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 65 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
47°45′ пн. ш. 153°01′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Востраў Расшу́а (рус. Расшуа) - востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 65 км²[1].
Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Абрысы ў форме авалу. Даўжыня з поўдня на поўнач - 13 км, шырыня - 6 км. Два горных масіва, падзеленых нізкай перахлябінай. У цэнтры ўзвышаецца актыўны вулкан Расшуа (948 м). На востраве некалькі ручаёў, 2 возеры з прэснай вадой. З берагавых абрываў зрыньваюцца ў мора рэдкія вадаспады. У заходняй частцы вострава побач з берагам мора - серная крыніца з тэмпературай 35°С.
Зараснікі хмызняку з карлікавых бяроз і алешыны, вышыня якіх не перавышае 1 м. Таксама прадстаўлены імхі, травы і ягадныя расліны. Фаўна - лісы, пясцы, грызуны, ластаногія, марскія птушкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да кан. XIX ст. Расшуа насялялі айны. З іх мовы назва вострава перакладаецца як "скура марской выдры". На японскай карце 1644 г. пазначаны як тэрыторыя клана Мацумаэ. Афіцыйна ўваходзіў у склад Японіі ў 1875 - 1945 гг. У 1883 г. некалькі сямей айнаў-тубыльцаў былі перавезены на поўдзень Курыльскіх астравоў. На востраве да далучэння да Расіі (1945 г.) працаваў лясны гадавальнік.
Зараз востраў незаселены.