Расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Расійска-беларускі нафтавы канфлікт — чарговы канфлікт урадаў і кампаній Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь вакол паставак нафты.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 і 31 снежня 2019 г. прэзідэнты абодвух краін, А. Лукашэнка і У. Пуцін, вялі перамовы пра пастаўкі нафты ў 2020 г., але не дамовіліся. 31 снежня А. Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыйскага мора і задзейнічаць альтэрнатыўныя пастаўкі па магістральным нафраправодзе «Дружба»[1]. У 2019 г. Беларусь купляла нафту за 83% сусветнага кошту. Сёлета ён вырасце з прычыны чарговага памяншэння расійскіх мытаў на нафтапрадукты, на перапродажы якіх зарабляў афіцыйны Мінск. Як удакладніла эканамічны аглядальнік Т. Манёнак, «спрэчка ідзе аб прэміі для расійскіх кампаній памерам блізу $10 за тону». Аднак гэтая прэмія была ўсталявана ў 2011 г., калі кошт барэля быў ледзь не ўдвая большы за $64, і Беларусь столькі зарабляў на безмытавых пастаўках, што мог дазволіць дакінуць расійскім кампаніям такую прэмію[2].

У сваю чаргу, Расія, дагэтуль не кампенсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 г. Не ўзгаднілі кампенсацыю за расійскі падатковы манеўр. У бюджэт-2020 Беларусі закладзены страты ў памеры 951 млн. рублёў.

Роля нафты ў эканоміцы Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Па меркаванні экспертаў, Беларусі на ўласныя патрэбы трэба каля 7—8 млн т нафты на год[3].

У 2020 г. Беларусь планавала перапрацаваць 24 млн т нафты. На перапрацоўцы нафты і далейшым продажы нафтапрадуктаў (галоўным чынам у краіны ЕС) Беларусь зарабляла, напрыклад, у 2018 г. 12,8 млрд долараў ЗША, набыўшы нафты на 6,8 млрд долараў ЗША. Паводле справаздачы Міністэрства фінансаў Беларусі, нафтавыя пастаўкі ў 2018 г. склалі 10% даходаў бюджэта Беларусі.

У 2019 годзе экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у грашовым вымярэнні склаў 5,2 млрд. долараў ЗША, скараціўшыся на 19,7% у параўнанні з 2018 годам[4].

Як вынік праблем, звязаных у першую чаргу з нафтахіміяй[5], у студзені 2020 года ВУП Беларусі знізіўся на 1,9 % у параўнанні са студзенем 2019 года[6].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку снежня 2019 г. віцэ-міністр энергетыкі Казахстана Асет Магауаў паведаміў, што беларускі бок заявіў пра гатоўнасць імпартаваць каля 3,2—3,5 млн т нафты і цёмных нафтапрадуктаў у год, і паказаў, што адпаведнае двухбаковае пагадненне паміж Беларуссю і Казахстанам можа быць падпісана ўжо ў пачатку 2020 г.[7]

1 студзеня 2020 г. Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь[8], але расійская нафта працягвала паступаць транзітам праз Беларусь у краіны Еўропы[9]. У выніку, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемства Беларусі вымушаны былі працаваць на рэштках, якія засталіся з 2019 г.

3 студзеня Прадстаўніца Міністэрства транспарту Латвіі І. Канцэна паведаміла, што прадпрыемствы Латвіі, у т. л. марскія порты і чыгунка, гатовыя прадставіць Беларусі паслугі перагрузкі, захавання і транспартавання нафты[10]. У той жа дзень, кіраўнік транспартнай кампаніі LG Cargo Э. Лазаўскас, заявіў журналістам, што Літва можа прапанаваць Беларусі інфраструктуру для паставак сырой нафты ў аб'ёме да 3 млн тонаў на год[11].

Супрацоўнік прэс-службы «Белнафтахіму» заявіла, што «экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынілі», каб не дапусціць дэфіцыт паліва на ўнутраным рынку[12].

4 студзеня прыпыненыя пастаўкі былі часткова адноўленыя нафтавымі кампаніямі групы «Сафмар» Міхаіла Гуцырыева.

10 студзеня А. Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім аб’ектам падаткаабкладання экалагічным падаткам прызнана транзітная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі[13].

14 студзеня Беларуская нафтавая кампанія накіравала камерцыйныя прапановы аб куплі нафты ва «ўсе магчымыя краіны: і Украіна, і Польшча, і краіны Балтыі, і Казахстан, Азербайджан», заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дз. Круты[14]. У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана (SOCAR) І. Ахмедаў паведаміў, што Азербайджан гатовы пастаўляць нафту Беларусі, перамовы пра гэта былі, але пакуль што канкрэтнага рашэння няма[15]. 22 студзеня пачаўся працэс абмеркавання варыянта пастаўкі нафты з Азербайджана пры дапамозе ўкраінскага нафтаправода АдэсаБроды[16]. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у кулуарах форума ў Давосе заявіў, што Socar можа тэхнічна ажыццяўляць пастаўкі нафты ў Беларусь праз трэйдынгавыя аперацыі.

Каб падкрэсліць сур'ёзнасць сваіх пазіцый, Беларусь абвесціла пра штомесячныя рамонтныя работы на трубаправодзе «Дружба», па якім расійская нафта плыве, між іншага, у краіны Заходняй Еўропы. На час рамонту — прапускная здольнасць зменшыцца напалову[17].

15 студзеня паводле слоў часовага дырэктара кампаніі Klaipedos nafta Г. Сабаляўскаса, літоўскі бок гатовы перавальваць да 3 млн тон сырой нафты з судоў. Дырэктар Клайпедскага порта па маркетынгу і агульных пытаннях А. Друнгілас казаў, што тэарэтычна нафту для Беларусі можна было б імпартаваць і праз Буцінгскі нафтатэрмінал, кантраляваны кампаніяй Orlen Lietuva, аднак гэтая кампанія з'яўляецца канкурэнтам беларускіх заводаў[18].

16 студзеня прайшла сустрэча беларускага віцэ-прэм'ера І. Ляшэнкі і выконваючага абавязкі віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Козака. Яны абмеркавалі «ўзаемадзеянне ў нафтавай сферы», але пра вынікі нічога не паведамілі[19]. 17 студзеня віцэ-прэм'еры не здолелі вырашыць рознагалоссі па цане на сыравіну[20].

17 студзеня міністр энергетыкі Казахстана Нурлан Нагаеў на сустрэчы з намеснікам старшыні «Белнафтахіма» А. Бунаковыма абмеркавалі праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты[21].

19 студзеня міністр камунікацыяў Латвіі Т. Лінкайтс заявіў, што яго краіна мае тэхнічную магчымасць і неабходную інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту праз свае парты ў Беларусь[22]. Аднак, як адзначыла Т. Манёнак, «гэта несур'ёзная пакуль што альтэрнатыва», бо праз чыгунку ў Беларусь можна паставіць не больш за 3 млн т нафты на год, калі патрэбы беларускіх НПЗ складаюць да 24 млн т. Пра галіны трубаправода «Дружба», якія вядуць у Літву і Латвію, і якія пустуюць 2006 і 2003 гг., адпаведна, гаворкі не ідзе[2]

20 студзеня расійскае выданне «Коммерсантъ», спаслаўшыся на свае крыніцы, паведаміла, што Беларусь і Расія прыпынілі перамовы пра транзіт нафты. У Маскве нібыта лічаць бессэнсоўным абмяркоўваць кошт транзіту да таго часу, пакуль не будуць удакладнёныя аб'ёмы нафты[23]. У той жа дзень беларускае прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба» завяршыла рамонт участкаў магістральнага нафтаправоду «Мазыр—Брэст-3»[24]. У прэс-службе ўрада Беларусі паведамілі, што бакі дасягнулі пагаднення аб падыходах і методыцы кампенсацыі за брудную нафту[25].

Агенцтва «Reuters» паведаміла, што Беларусь купіла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup, склад якой, блізкі да складу расійскай Urals. Танкер Breiviken з 80 000 тон сыравіны павінен быў прыбыць у літоўскі порт Клайпеда 22 студзеня[26]. Аднак, у сувязі з рэзкім пагаршэннем надвор'я, якое справакавала хвалі вышынёй да 3 метраў, рух судоў у порце быў абмежаваны. Таму, танкер увайшоў у порт Клайпеды толькі 23 студзеня[27]. 26 студзеня першая партыя нарвежскай нафты прыбыла на Наваполацкі НПЗ[28].

21 студзеня А. Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях павышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт, на якой заявіў аб неабходнасці пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты, а таксама паставіў задачу дыверсіфікаваць пастаўкі чорнага золата: 30—40% павінна пастаўляцца з Расіі, 30% — з Балтыкі, яшчэ 30% — праз Украіну[29]. У гэты жа дзень, прэс-служба «Белнафтахіма» паведаміла, што экспарт нафтапрадуктаў аднавіўся, бо павялічваюцца плыні нафтавай сыравіны на беларускія заводы[30].

22 студзеня старшыня праўлення канцэрна «Белнафтахім» А. Рыбакоў заявіў, што Беларусь мае практычна гатовыя кантракты на пастаўку нафты з альтэрнатыўных Расіі крыніц[31]. У кулуарах Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе, кіраўнік «Лукойла» В. Алекпераў паведаміў, што «Лукойл» не плануе нейкім чынам кампенсаваць страты Беларусі з-за падатковага манеўра ў нафтавай галіне і аднаўляць пастаўку нафты на НПЗ краіны на ільготных умовах. Аб'ёмы нафты, якія пастаўляліся раней Беларусі, былі перанакіраваны на іншыя напрамкі[32].

22 студзеня пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў у інтэрвію агенцтву ТАСС выказаў думку, што дзве краіны неўзабаве могуць знайсці рашэнні па нафтагазавых пытаннях. Ён адзначыў, што «Расійскі бок гатовы кампенсаваць шкоду. Такая пазіцыя і ў гэтым выпадку паказвае прыхільнасць саюзніцкім адносінам»[33]. У той жа час, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота прапанаваў выпрацаваць «нейкую такую ​​формулу цаны на энерганосьбіты, якая б насіла доўгатэрміновы характар ​​і не змушала бокі кожны раз на вельмі складаныя перамовы»[34].

Адной з прыкмет вастрыні і ўсёй сур'ёзнасці канфлікту стала рыторыка А. Лукашэнка, які 24 студзеня, з абурэннем вяшчаў, што «кожны год перад Новым Годам нам даводзіцца стаяць на каленях і вымольваць гэтыя нафтапрадукты». Ён адзначыў, што расійскі бок дзейнічае «нахабна, беспардонна... каб нахіліць і зняважыць», і што праблема Беларусі, у гэтым пытанні, гэта манапалізм[35].

29 студзеня А. Лукашэнка Указам № 27 ўпаўнаважыў ўрад на правядзенне перагавораў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта[36].

У лютым расійскія нафтавыя кампаніі групы «Сафмар» паставяць 250 тыс. т нафты[37].

1 лютага Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 46 ад 28 студзеня 2020 г., якой падвысіў экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС з $77,2 да $78,5 за 1 т[38]

Падчас свайго візыту ў Беларусь дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа прапанаваў Беларусі звярнуцца па нафту ў ЗША[39]. У ходзе сустрэчы было падпісана рамачнае пагадненне пра пастаўку амерыканскай нафты (18 млн. бар.) ў Беларусь з Паўночнай Дакоты[40], якая можа пайсці па SWOP-схеме. Сутнасць схемы у тым, што Беларусь купляе нафту ў ЗША і вязе яе ў Польшчу. А Польшча закупляе нафту ў Расіі. «Беларуская» нафта перапрацоўваецца на заводах Польшчы, а Беларусь, у сваю чаргу, забірае і перапрацоўвае «польскую» нафту з нафтаправода «Дружба»[41].

7 лютага ў Сочы прайшлі чарговыя перамовы па нафце з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, па выніках якіх было заяўлена, што Масква і Мінск працягнуць абмяркоўваць пастаўкі нафты выключна на камерцыйных умовах: «Калі казаць пра дамоўленасці аб нафце, нафтавым рынку, то расійскі бок згадзіўся, што беларускія НПЗ будуць купляць нафту па дамоўленасці з расійскімі нафтавымі кампаніямі па цэнах, якія ўстанаўліваюцца на сусветным рынку», — сказаў віцэ-прэм'ер Дз. Крутой. Старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб падкрэсліў, што «фраза аб сусветных цэнах бессэнсоўная», бо цана для ўсяго свету ўключае экспартнае мыта, якое Беларусь не плаціць[42]. Але ўжо 10 лютага віцэ-прэм'ер Дз. Крутой патлумачыў, што ў «сусветную цану» уваходзяць: цана паміж кампаніямі — чыстая, без прэміі, і тое мыта, якое ёсць ва ўмовах расійскага падатковага манеўру на сённяшні дзень. Сумарна — гэта мінус 17% да той каціроўкі, якую мы бачым на нафце Brent[43].

11 лютага Беларусь пачала забіраць тэхналагічную нафту для нафтаперапрацоўчых заводаў з адгалінаванняў нафтаправоду «Дружбы», не закранаючы транзіт[44].

12 лютага кіраўнік расійскай кампаніі Аляксандр Дзюкаў па выніках сустрэчы прадстаўнікоў нафтавых кампаній з міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам паведаміў, што «Газпром нафта» гатовыя абмяркоўваць з Беларуссю розныя схемы паставак нафты. Ён адзначыў, што кампанія гатовая абмеркаваць і давальніцкую схему паставак[45].

17 лютага даччыная кампанія «Беларуснафты» — кампанія «Янгпур», якая вядзе здабычу нафты ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі, пераарыентавала пастаўкі нафтавай сыравіны на Беларусь.

18 лютага прайшла сутрэча Аляксандра Лукашэнка з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўлення НК «Раснафта» Ігарам Сечыным[46]. Вынікі сустрэчы пакуль невядомы.

19 лютага прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка паведаміў, што канцэрн працягвае перамовы з польскім бокам аб магчымасці запуску ў рэверс беларускага ўчастка магістральнага нафтаправода «Дружба» для забеспячэння альтэрнатыўных Расіі паставак нафты ў Беларусь[47].

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь пастановай № 13 ад 10 лютага 2020 года павысіла тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафты па магістральным трубаправодзе ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па маршрутным кірунку «Унеча (Высокае)—Полацк—Невель» з 191,2 расійскіх рублёў да 203,8 за адну тону (без падатку на дабаўленую вартасць)[48].

Выкарыстаўшы сітуацыю з падзеннем сусветных цэн на нафту, беларускія перапрацоўшчыкі аднавілі запасы сыравіны да красавіка 2020 года. Таксама Масква згадзілася дэ-факта пастаўляць нафту без прэміі[49].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лукашэнка дамовіўся зь Мядзьведзевым аб пастаўках расейскіх вуглевадародаў у Беларусь без кантрактаў. Радыё Свабода (31 снежня 2019). Праверана 14 студзеня 2020.
  2. а б Ці Лукашэнка знайшоў альтэрнатыўную нафту?. Белсат (19 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2020.
  3. МА. Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі. Радыё Свабода (21 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  4. В 2019-м экспорт белорусских нефтепродуктов обвалился на 20% (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (17 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.
  5. tut.by Архівавана 18 лютага 2020.
  6. belstat.gov.by Архівавана 18 лютага 2020.
  7. Беларусь і Казахстан могуць падпісаць дагавор аб пастаўках нафты ў 2020 годзе. БелТА (6 снежня 2019). Праверана 28 студзеня 2020.
  8. Карней, Ігар. Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня. Радыё Свабода (3 студзеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
  9. Літвінава, Алена. Спыненьне паставак нафты ў Беларусь не адбілася на транзыце праз нафтаправод «Дружба». Радыё Свабода (3 студзеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
  10. В Латвии заявили о готовности оказать Белоруссии услуги по транспортировке нефти (руск.). ТАСС (3 студзеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
  11. В Литве заявили, что готовы перевозить в Белоруссию до 3 млн тонн нефти (руск.). ТАСС (3 студзеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
  12. Беларусь приостановила экспорт нефтепродуктов с 1 января (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (3 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2020. Праверана 14 студзеня 2020.
  13. Беларусь увяла экалагічны падатак на транзіт нафты па сваёй тэрыторыі. БелТА (10 студзеня 2020). Праверана 26 студзеня 2020.
  14. Крутой: платить российским нефтяным компаниям премии в прежних объемах бессмысленно и нецелесообразно (руск.). БелТА (14 студзеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
  15. Госнефтекомпания Азербайджана готова поставлять Белоруссии нефть (руск.). РИА Новости (14 студзеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
  16. Баку и Минск обсуждают использование «трубы» Одесса — Броды для поставок нефти в Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (22 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 27 студзеня 2020.
  17. «Гомельтранснефть Дружба» приступила к ремонту на участке нефтепровода Мозырь-Брест-3 (руск.). БелТА (15 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2020.
  18. Вилюцкас, Паулюс. Беларусь просит Литву переваливать предназначенную для нее нефть (руск.). Delfi (15 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2020.
  19. Козак проводит встречу с вице-премьером Белоруссии Ляшенко для обсуждения поставок нефти (руск.). ТАСС (16 студзеня 2020). Праверана 20 студзеня 2020.
  20. Россия и Беларусь продолжат переговоры по нефтяному вопросу (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (17 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2020. Праверана 18 студзеня 2020.
  21. Беларусь отменила запрет на экспорт нефтепродуктов (руск.). Deutsche Welle (21 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  22. Субботний выпуск: Лукашенко ждут в Риге; белорусские врачи видят сквозь кожу; парковка за 2780 руб (руск.). АНТ (18 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2020.
  23. Белорусский транзит потребовал отсроченных мер (руск.). Коммерсантъ (20 студзеня 2020). Праверана 20 студзеня 2020.
  24. ОАО «Гомельтранснефть Дружба» завершило ремонт на участках МН «Мозырь – Брест-3» (руск.)(недаступная спасылка). «Гомельтранснефть Дружба» (20 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2020. Праверана 20 студзеня 2020.
  25. Беларусь и Россия достигли соглашения о подходах и методике компенсации за грязную нефть (руск.). БелТА (20 студзеня 2020). Праверана 20 студзеня 2020.
  26. UPDATE 1-Belarus to import oil from Norway's Johan Sverdrup field - Belneftekhim (англ.)(недаступная спасылка). Reuters (20 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2020. Праверана 20 студзеня 2020.
  27. Танкер з нарвежскай нафтай для Беларусі ўвайшоў у порт Клайпеды. Учора яму перашкодзіў моцны вецер. Наша Ніва (23 студзеня 2020). Праверана 20 студзеня 2020.
  28. Первая партия норвежской нефти начала поступать на "Нафтан" (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (26 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 27 студзеня 2020.
  29. Лукашенко о диверсификации поставок нефти: 30-40% из России, 30% с Балтики и 30% через Украину (руск.). СБ. Беларусь сегодня (21 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  30. Беларусь возобновляет поставки нефтепродуктов на экспорт: потоки сырья на наши заводы увеличиваются (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (21 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2020. Праверана 23 студзеня 2020.
  31. «Белнафтахім»: Беларусь мае амаль гатовыя кантракты на пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Радыё Свабода (22 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  32. "Лукойл" не намерен компенсировать за свой счет потери Белоруссии из-за налогового маневра (руск.). ТАСС (22 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  33. Российская сторона компенсирует белорусским НПЗ ущерб от грязной нефти (руск.). ТАСС (23 студзеня 2020).
  34. Рапота считает важным выработать долгосрочную формулу цен на нефть и газ (руск.). БелТА (23 студзеня 2020).
  35. «Это не блеф» - Лукашенко рассказал о видах на альтернативные поставки нефти (руск.). БелТА (24 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  36. Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Урад на перагаворы з Казахстанам па пастаўках нафты. Сайт Прэзідэнта Рэспублікі БЕларусь (29 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020.
  37. Компании "Сафмар" поставят 250 тыс. тонн нефти в Беларусь в феврале (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
  38. Постановление Совета Министров Республики Беларусь 28 января 2020 г. № 46 «Об изменении постановления Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2010 г. № 1932» (руск.). Pravo.by (28 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020.
  39. Пампэо — Лукашэнку: Мы гатовыя паставіць 100% нафты. Радыё Свабода (1 лютага 2020). Праверана 11 лютага 2020.
  40. Swan, Betsy. What Is Mike Pompeo Doing With Europe’s Last Dictator? (англ.). Daily Beast (10 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.
  41. Салаўёў, Сяргей. Хопіць пудрыць нам мазгі!. Новы час (17 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.
  42. МА. Што будзе, калі Беларусь заплаціць за нафту, «як усе». Разьбіраемся з экспэртамі. Радыё Свабода (10 лютага 2020). Праверана 11 лютага 2020.
  43. Интервью Дмитрия Крутого Белорусскому телеграфному агентству (руск.)(недаступная спасылка). Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (10 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 11 лютага 2020.
  44. Минск начал забор технологической нефти из «Дружбы» для своих НПЗ (руск.). ТАСС (11 лютага 2020). Праверана 11 лютага 2020.
  45. "Газпром нефть" готова обсуждать с Белоруссией разные схемы поставок нефти (руск.). ТАСС (12 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.
  46. Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніком «Раснафты» Сечыным. Наша Ніва (18 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.
  47. «Белнафтахім»: Перамовы пра пастаўкі нафты праз Польшчу носяць сістэмны характар. Наша Ніва (19 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.
  48. МАРТ повысил тариф на транспортировку нефти по маршруту Унеча-Полоцк-Невель (руск.). БелТА (20 лютага 2020).
  49. naviny.by(недаступная спасылка)