Рататуй (мультфільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РататуйM:
англ.: Ratatouille
Жанр бадзі-муві[d], гісторыя сталення[d] і флэшбэк-фільм[d]
Рэжысёры
Прадзюсары
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар Fórum Hungary[d], Netflix і Disney+[d]
Працягласць 111 хв.
Прэм’ера 2007
Бюджэт 150 000 000 $[1]
Зборы 623 722 818 $[2] і 206 445 654 $[1]
IMDb ID 0382932
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Рататуй» (англ.: Ratatouille) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2007 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2008) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Па сюжэце, пацук Рэмі валодае ўнікальным густам. Ён гатовы рызыкаваць уласным жыццём, каб паглядзець любімае кулінарнае шоу і раздабыць якую-небудзь прыправу ці проста свежы прадукт. Рэмі жыве са сваімі суродзічамі, якія яго не разумеюць і не прымаюць яго захаплення кулінарыяй. Калі Рэмі выпадкова трапляе на кухню шыкоўнага рэстарана, ён вырашае скарыстацца шанцам, які яму выпаў, і праверыць свае навыкі.

На гэтую ж кухню трапляе і юны Лінгвіні. Усё, на што ён можа разлічваць — гэта пасада прыбіральніка. Але ён таксама атрымлівае свой шанец.

Беларуская агучка[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у красавіку 2022 года на відэасэрвісе VOKA[3]. Ролі ў ім агучвалі Сяргей Жбанкоў, Уладзіслаў Вінаградаў, Андрэй Бібікаў, Аксана Чывялёва, Аляксандр Вергуноў, Павел Еўтушэнка, Георгій Маляўскі, Ігар Сідорчык, Андрэй Мілюхін, Аляксандр Аўчыннікаў, Павел Харланчук, Зміцер Рачкоўскі, Святлана Цімохіна, Леся Леснікава ды іншыя.

Зноскі

  1. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 14 мая 2022.
  2. Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
  3. "Оскароносный мультфильм «Рататуй» вышел в беларуском дубляже" [руская]. 2022-04-28. Праверана 2022-04-28. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2022. Праверана 28 красавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2022. Праверана 28 красавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]