Ратміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Ратміраў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
25
Насельніцтва
40[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247320
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820071
Ратміраў на карце Беларусі ±
Ратміраў (Беларусь)
Ратміраў
Ратміраў (Гомельская вобласць)
Ратміраў

Ратмі́раў[2] (трансліт.: Ratmiraŭ, руск.: Ратмиров) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Назва пасёлку прысвоена 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 24 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 195 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя Ратміравічы на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Вакол пасёлка лес.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

На аўтамабільнай дарозе Глуск — Шкава.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з 2 кароткіх вуліц, размешчаных побач з чыгункай. Чыгуначная станцыя і гаспадарчыя пабудовы — на ўсходзе. Забудова двухбаковая. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 (1916 ?) годзе чыгунка ад Бабруйска пракладзена да Ратміравічаў і пачала працу чыгуначная станцыя. Побач паступова складваўся пасёлак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі пасёлак і забілі 4 жыхары.

Да 20 чэрвеня 1985 года пасёлак уваходзіў у склад Пратасаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 25 двароў, 40 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 год — 20 двароў, 84 жыхары.
  • 1959 год — 244 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 46 двароў, 78 жыхароў.
  • 2004 год — 33 двары, 54 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ра́цьмераў
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]