Ратруда
Выгляд
Ратруда | |
---|---|
Нараджэнне |
каля 775[1]
|
Смерць |
6 чэрвеня 810[2]
|
Род | Каралінгі[2] |
Бацька | Карл Вялікі[2] |
Маці | Хільдэгарда з Вінцгау[d][2] |
Дзеці | Людовік Мэнскі[d] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Ратруда (нямы. Rotrud (Hruodtrud), 775 — 6 чэрвеня 810) — старэйшая дачка Карла Вялікага і Гільдэгарды з Вінцгау, названая ў гонар бабулі будучага імператара.
Па прапанове візантыйскай імператрыцы Ірыны ў 781 годзе ў Рыме адбыліся заручыны 6-гадовай Ратруды з 10-гадовым Канстанцінам VI. Для выкладання грэчаскай мовы і традыцый Візантыі з Канстанцінопаля быў прысланы еўнух Элісеас (Elissaios)[3].
У сувязі з нарастаючымі рознагалоссямі паміж імперыямі шлюб так і не адбыўся, заручыны былі разарваны ў 787 годзе[4].
У незаконнай сувязі з графам Мэна Раргонам I Ратруда нарадзіла Людовіка Мэнскага, які стаў пасля абатам кляштараў Сен-Дэні, Сен-Рык'е і Сен-Вандрыль (Фантэнель).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #136142966 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 204. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Das frühe Byzanz - Ein christliches Imperium im Osten . Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2017. Праверана 13 снежня 2017.
- ↑ Rosamond McKitterick: Karl der Grosse, Darmstadt 2008, S. 91.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Charlotte Gschwind, Rotrud, in: Lexikon des Mittelalters Band VII, Spalte 1054