Рауль Беланова
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 мая 2000[1] (25 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 1,88 м | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | крайні абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Рау́ль Белано́ва (італ.: Raoul Bellanova; нар. 17 мая 2000) — італьянскі футбаліст, правы абаронца клуба «Аталанта» і нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя звычайнай пазіцыі крайняга абаронцы, ён таксама можа згуляць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў лініі абароны з трох ці чатырох ігракоў[2].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2019 года Беланова быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Бардо»[3]. 10 жніўня 2019 года дэбютаваў у дарослым футболе, з'явіўшыся ў пачатковым складзе каманды ў матчы супраць «Анжэ»[4]. Гэты матч быў адзіным у складзе французскага клуба. Пасля абаронца быў у арэндах у італьянскіх клубах «Аталанта», «Пескара» і «Кальяры». Апошні з памянёных клубаў скарыстаўся мажлівасцю выкупу іграка, у выніку чаго 31 мая 2022 года Беланова стаў паўнавартасным футбалістам клуба з Сардзініі. Тым не менш, ужо ўлетку стала вядома, што чаканы сезон абаронца будзе бараніць колеры міланскага «Інтэра» паводле пагаднення арэнды[5]. 1 ліпеня 2023 года футбаліст падпісаў дагавор з «Тарына», што каштавала гэтаму клуба 8 мільёнаў еўра, якія турынцы мусілі выкласці «Кальяры» за іграка[6][7]. Дамова прадугледжвала, што Беланова мусіць быў часткай «Тарына» наступныя чатыры гады. Дэбют іграка прыпаў на 14 жніўня, калі ён з'явіўся ў стартавым складзе дружыны ў кубкавым матчы «Феральпісала», выйгранага з лікам 2:1. У наступны панядзелак пасля кубкавага матча Беланова дэбютаваў у матчы Серыі А супраць «Кальяры». Сустрэча скончылася ўнічыю з лікам 0:0. 16 лютага 2024 года абаронца ўключыў мяч у браму «Лечэ», адкрыўшы лік сваім галам[8]. 22 жніўня 2024 года італьянец вярнуўся ў «Аталанту» за каля 25 мільёнаў еўра, уключна з бонусамі.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Беланова прыцягваўся да матчаў кожнай з юнацкіх і моладзевых зборных краіны. 24 сакавіка 2024 года паклаў пачатак выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, з'явіўшыся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора[9]. Пазней у тым жа годзе быў абраны трэнерам Лучана Спалеці ў заяўку зборнай Італіі на чэмпіянат Еўропы 2024 года[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2022
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Raoul Bellanova // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Beltrame, Federico (31.10.2018). «Raoul Bellanova, caratteristiche tecniche e ruolo». Calcio News 24.
- ↑ «Bordeaux to Land AC Milan Right-back Raoul Bellanova on a Free». Get Football News France.
- ↑ «Week 1: Angers SCO vs. Girondins de Bordeaux». Ligue 1.
- ↑ «Raoul Bellanova joins Inter!». Inter Milan.
- ↑ «Bellanova al Toro». Torino FC.
- ↑ «Il Torino piazza il suo secondo colpo di mercato». Sky Sport.
- ↑ «Serie A, Torino-Lecce 2-0: Bellanova-Zapata, Juric vince e „vede“ l’Europa». Mediaset.
- ↑ «Ecuador-Italia 0-2, decisivi i gol di Pellegrini e Barella: rivivi la diretta». Corriere dello Sport
- ↑ «Ufficializzati i convocati per EURO 2024, esclusi dalla lista Provedel, Ricci e Orsolini». Federazione Italiana Giuoco Calcio.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)
- Нарадзіліся 17 мая
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Мілан
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Бардо
- Ігракі ФК Аталанта
- Ігракі ФК Пескара
- Ігракі ФК Кальяры
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Тарына
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі зборнай Італіі па футболе