Рафах (Егіпет)
| Населены пункт | |
| Рафах | |
|---|---|
| араб. رفح | |
| 31°12′00″ пн. ш. 34°14′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Водныя аб’екты | Міжземнае мора |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Ра́фах (араб. ⓘ, [ˈɾɑfɑħ]) — горад у Паўночным Сінаі Егіпта, адзіны пагранічны пераход на мяжы з Газай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выхаду Ізраіля з Сіная ў 1982 годзе горада падзялілі калючым дротам на газаўскую і егіпецкую часткі, а каб стварыць буферную зону, разбурылі цэнтр.
У 2014 годзе егіпецкія ўлады вырашылі цалкам знесці Рафах, адсяліўшы жыхароў. У 2015 пачалося капанне канала на мяжы з Газай. Арганізацыя Human Rights Watch назвала знішчэнне будынкаў і масавае перасяленне ваенным злачынствам[1].
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Звыклы для міжземнаморскіх гарадоў паўночнага ўзбярэжжа Егіпта клімат характэрны гарачым сухім летам і лёгкай дажджлівай зімой. Улетку звыклая дзённая тэмпература 30 °C, дзякуючы ўплыву мора рэдка перавышае 35 °C. Узімку тэмпература рэдка бывае меншай за 6 °C. Магчымы рэдкі снег, але часцей мокры снег, град ці дажджы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Міжземнаморскі клімат Рафы спрыяльны для вырошчвання садавіны і сельскагаспадарчых культур, такіх як персікі, аліўкі, яблыкі, цытрусавыя, фінікі, вінаград, гародніна, трускаўкі і перац.
Асноўнай крыніцай даходаў для бедуінскіх плямёнаў стала кантрабанда зброі, ежы і іншых тавараў па тунэлях у Газу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Egypt: Massive Sinai Demolitions Likely War Crimes (англ.). Human Rights Watch (17 сакавіка 2021). Праверана 2 лютага 2025.