Рафаэль Пуарэ
Выгляд
![]() | |
Арыгінальнае імя | фр.: Raphaël Poirée |
Нарадзіўся |
9 жніўня 1974[1][2] (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
![]() |
Рафаэль Пуарэ (фр.: Raphaël Poirée; нар. 9 жніўня 1974[1][2], Рыў[d]) — адзін з самых тытулаваных французскіх біятланістаў, чатырохразовы ўладальнік Кубка свету, васьміразовы чэмпіён свету, трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў. Завяршыў спартыўную кар’еру ў 2007 годзе, аднак у 2008 годзе прыняў удзел у чэмпіянаце свету па лыжных гонках сярод вайскоўцаў, дзе стаў пятым у кампаніі прафесійных лыжнікаў. 15 мая 2012 года ўзначаліў беларускую мужчынскую зборную па біятлоне (кантракт тэрмінам да канца Алімпіяды 2014 у Сочы). Але 22 красавіка 2013 года на пасяджэнні трэнерскай рады ў Мінску было прынята рашэнне не працягваць кантракт з Рафаэлем Пуарэ[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Olympic.org athletes database Праверана 22 сакавіка 2018.
- ↑ а б Raphaël Poirée // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Рафаэль Пуаре покинул должность старшего тренера мужской сборной Беларуси по биатлону (руск.). БЕЛТА (22 красавіка 2013).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рафаэль Пуарэ на сайце «Internet Movie Database» (англ.)