Рафаіл Людвігавіч Васілевіч
Выгляд
| Рафаіл Людвігавіч Васілевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 22 лістапада 1903 |
| Месца нараджэння | в. Шарамятаўшчына, Мінскі павет |
| Дата смерці | 17 верасня 1962 (58 гадоў) |
| Род войскаў | партызаны |
| Камандаваў | партызанскай брыгадай |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Рафаіл Людвігавіч Васілевіч (22 лістапада 1903, в. Шарамятаўшчына, Мінскі павет — 17 верасня 1962) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1926 года. З 1923 года ў Чырвонай Арміі. З мая 1942 года ў партызанах: радавы, намеснік камандзіра, камісар атрада, з красавіка 1943 года намеснік кіраўніка Івянецкага падпольнага межрайпартцэнтра, член штаба Івянецкага партызанскага злучэння, у студзені — ліпені 1944 года камандзір партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава[1].