Ляшчына звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рахі)
Ляшчына звычайная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corylus avellana (L.) H.Karst., 1881

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501642
NCBI  13451
EOL  1147599
GRIN  t:11643
IPNI  295446-1
TPL  kew-47841

Ляшчына звычайная[4][5] (Córylus avellána) — від лістападных дравяністыя кустоў і дрэў роду Ляшчына (Corylus) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).

Тыпавы від роду[6].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Ляшчына звычачайная, арахі, арэшнік[4][7], ляшчына[7][8], рэх, рахі[4], арэх[9].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Куст вышынёй 2-5[5] (да 9) м, часам расце дрэвападобным[10]; крона яйкападобная або плоска-шарападобная. Кара ствалоў гладкая, светлая, карычнявата-шэрая ці шэра-бурая[10], папярочна-паласатая; парасткаў — буравата-шэрая, апушаная, залозіста-валасістая[5]. Каранёвая сістэма павярхоўная, магутная. Спачатку развіваецца стрыжневы корань, да трэцяга годзе ідзе ўтварэнне бакавых, магутных, вузлаватых каранёў. Адзін з бакавых каранёў, звычайна, больш магутны і доўгі.

Бутон з жаночымі кветкамі буйным планам

Пупышкі адлеглыя, яйкападобныя або круглявыя, злёгку сціснутыя, даўжынёй да 3 мм, чырванавата-бурыя, голыя або тонка апушаныя, па краі раснічастыя. Лісце круглява-зваротна-яйкападобнае, круглявае, часам круглява-яйкападобнае або авальнае, даўжынёй 6-12 см, шырынёй 5-9 см, у вяршыні звычайна звужанае ў лязо або коратка завостранае, часам усечаныя з насаджаным лязом, ля аснавання сэрцападобныя, няправільна двойчы-зубчастыя, у верхняй частцы звычайна з 5-6 буйнымі лопасцепадобными зубцамі, зверху цёмна-зялёныя, матавыя, знізу зялёныя; маладыя рассеяна апушаныя, пазней зверху голыя, а знізу апушаныя галоўным чынам па жылках. Хвосцікі залозіста-шчаціністыя, даўжынёй 7-17 мм. Прылісткі даўгавата-яйкападобныя, тупыя, валасістыя, рана ападаюць.

Тычынкавыя шышкі даўжынёй да 5 см[10]; крыючыя лускі густаапушаныя; пылавікі голыя, зверху з пучком валасінак. Цвіце ў красавіку, да распускання лісця[5].

Плод — сухі лясны арэх, які не ўскрываецца[10]. Плады ляшчыны  (укр.) растуць цесна па два-пяць, часам адзінкавыя. Пладовая абгортка светла-зялёная, аксамітна апушаная, шырокакубкападобная або званочкавая, адкрытая, амаль адной даўжыні з арэхам, складаецца з двух няправільна рассечана-лопасцевых лісточкаў. Арэх амаль шарападобны або некалькі падоўжаны, даўжынёй 18 мм, дыяметрам 13-15 мм, ад светла- да цёмна-карычневага[5]. У 1 кг 870 пладоў. Сярэдняя ўраджайнасць 1 га саду ў 600 кустоў каля 900 кг.

Працягласць жыцця да 100 гадоў[11].

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю Еўропу, Каўказ і Сярэдні Усход. Самыя паўночныя натуральныя месцапражыванні ляшчыны звычайнай, дзе яна ўтварае найбольш шырокія зараснікі, знаходзяцца ў Нарвегіі, за Палярным кругам, у прыродным рэзерваце Прэстэгордскуген  (англ.), які знаходзіцца паблізу 68° п. ш., а асобныя менш значныя па плошчы — нават некалькі паўночней дадзенага рэзервата[12][13]. Культывуецца паўсюдна[3].

Расце на нармальна ўвільготненай глебе ў шыракалістых, мяшаных лясах пераважна кіслічнага і сніткавага тыпаў[5], а таксама ў хвойных лясах у выглядзе падлеску, часта на ўзлесках  (руск.), у гарах сустракаецца аж да мяжы лясной расліннасці, на Каўказе падымаецца да 2100—2300 м над узроўнем мора. У стэпавай зоне распаўсюджаная ў дубровах  (руск.), зарасніках кустоў, па берагах рэк і азёр, на схілах пагоркаў і ў стэпавых бэльках  (руск.) разам з цёрнам (Prunus spinosa), крушына ломкая (Frangula alnus), Crataegus monogyna, татарскім (Acer tataricum) і палявым клёнам (Acer campestre), калінай звычайнай (Viburnum opulus), Cornus sanguinea, шыпшынай (Rosa) і іншымі раслінамі. Часам ўтварае чыстыя зараснікі.

Валодае выключнай здольнасцю размножвацца каранёвымі атожылкамі, дзякуючы чаму вельмі хутка займае лясныя высечкі і ў лясной гаспадарцы лічыцца пустазельнай раслінай.

Ценявынослівая, пазбягае адкрытых і награваемых сонцам паўднёвых схілаў.

Патрабавальная да багацця глеб — паспяхова расце на багатых вапнаўтрымальных глебах умеранай і падвышанай вільготнасці, на глыбокіх і друзлых горных бурых глебах  (руск.), на чарназёмах  (руск.), дэградаваных чарназёмах, шэрых лясных глебах  (руск.) дуброў, на найбольш багатых падзолістых глебах і на поймавых глебах у далінах рэк і ручаёў. На бедных пясчаных і забалочаных сфагнава-тарфяных глебах не сустракаецца.

Злева направа:
Лісце. Мужчынскія кветкі і бутон з жаночымі кветкамі. Зялёныя арэхі. Спелыя, ачышчаныя арэхі. Насенне.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад ядра арэхаў ляшчыны  (укр.) ўваходзяць тлушчы (57,4-62,5 %), крухмал і цукры (2,5 %), вітамін В1, каратын, мікраэлементы, 17 %[14] бялкоў.

Лісце ляшчыны звычайнай утрымліваюць эфірны алей, пальміцінавую кіслату, мірыцытразід, цукрозу; кара — эфірны алей, таніны, флабафены  (англ.), лігнацэрылавы спірт  (англ.), бетулін  (руск.)[5].

Лісце і кара ляшчыны ўтрымліваюць дубільныя рэчывы (адпаведна 10 і 7 %).

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Ляшчына звычайная — харчовая, алейная, меданосная, лекавая, таніданосная, фарбавальная, драўняная, дэкаратыўная, фітамеліяратыўная расліна.

У харчаванні[правіць | правіць зыходнік]

Арэхі ляшчыны (злева - у шкарлупе, справа - без)
Арэхі ляшчыны

Ляшчыну звычайную выкарыстоўваюць і культывуюць з самых старажытных часоў як арэхаплодную расліну. Арэхі яе ўтрымліваюць каля 65 % тлушчаў, каля 16 % бялкоў, каля 3,5 % вугляводаў. Дзякуючы высокаму ўтрыманню тлушчаў і бялкоў плады ляшчыны маюць высокую каларыйнасць, якая ў 2 разы вышэй каларыйнасці пшаніцы, у 3 разы — маку і ў 8 разоў — малака[14], і з’яўляюцца каштоўным прадуктам харчавання — іх ядуць свежымі і падсушанымі[10].

Ядры арэха выкарыстоўваюць у кандытарскай і харчовай прамысловасці: з іх гатуюцца спецыфічныя ласункі, напрыклад, іх уварваюць з мёдам і вінаградам; з сухіх ядраў вырабляецца пажыўная мука, з маладых — малако і раслінныя вяршкі[10]. З насення выціскаюць алей — адзін з лепшых. Жмых перапрацоўваецца на шакалад, халву.

Алей[правіць | правіць зыходнік]

Асабліва цэніцца алей, які здабываюць з ядра арэха. Алей светла-жоўтага колеру, высокай якасці, які нагадвае па смаку міндальны  (руск.). Па сваіх уласцівасцях ён таксама не саступае міндальнаму алею. Арэхавы алей выдатны тым, што пры гарэнні не копціць.

Медыцынскае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У навуковай медыцыне кара рэкамендуецца пры пашыраных венах, перыфлебітах, капілярных гемарагіях, адвар з лісця — пры гіпертрафіі прадсталёвай залозы[5][15].

У народнай медыцыне арэхі ляшчыны ўжываюць пры нырачнакаменнай хваробы, алей — супраць глістоў, высушаную плюску — пры паносах, адзёру — супраць ліхаманкі, лісце — як антысептычны сродак. Адвар лісця п’юць пры захворваннях печані[5]. Эфірны алей і іншыя складовыя часткі кары ляшчыны валодаюць сасудазвужальным дзеяннем[10].

У народнай медыцыне ядры арэхаў таксама выкарыстоўваюць у харчаванні як сродак ад гіпалактацыі: 30-10 г у суткі адразу ж павышаюць лактацыю на 40-80 мл[16].

У ветэрынарыі пылок выкарыстоўваюць для лячэння кішачных захворванняў.

У прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]

Драўніна белая са светла-карычневым адценнем, драбнаслойная, цяжкая, цвёрдая, але гнуткая і лёгка колецца, валодае добрымі механічнымі ўласцівасцямі і ўжываецца для гнутых вырабаў (мэбля, абручы, цыбукі, кіі, пляценне кошыкаў і іншыя вырабы). Дае таксама добры вугаль  (руск.), які ўжываецца для вырабу паляўнічага пораху і малявальных алоўкаў[14].

Пілавінне ўжываецца для асвятлення воцату і ачышчэння мутных і грубых вінаў.

Лісце і кара ляшчыны ўтрымліваюць дубільныя рэчывы (адпаведна 10 і 7 %), а ў кары знаходзяцца прыродныя фарбавальнікі, якімі можна фарбаваць скуру ў жоўты колер.

Кара змяшчае больш за 8 % танінаў і прыдатная для дубленая скур.

У ландшафтным дызайне[правіць | правіць зыходнік]

У межах свайго арэалу культывуецца і як дэкаратыўная расліна. Ляшчына звычайная заслугоўвае больш шырокага прымянення ў азеляненні гарадоў. Прыдатная для стварэння груп у парках і лесапарках, амаль не пашкоджваецца шкоднікамі. Мае шэраг дэкаратыўных формаў.

У сельскай гаспадарцы[правіць | правіць зыходнік]

Шырока выкарыстоўваецца як прышчэпа для вываду высокаўраджайных садовых сартоў. Як падлескавая парода, павышае ўрадлівасць глебаў, добра іх зацяняе, ужываецца ў прыяравых і супрацьяравых лесамеліярацыйных насаджэннях, мае выдатныя ветраахоўныя і глебаахоўныя ўласцівасці.

Каштоўная хмызняковая парода для полеахоўных лясных палос, а таксама для замацавання схілаў, яраў і адхонаў.

У пчалаводстве[правіць | правіць зыходнік]

Дае вясной вялікую колькасць пылку, якую пчаляры могуць нарыхтоўваць пра запас для зімовай падкормкі пчол[17].

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Плады ляшчыны ў вялікай колькасці ядуцца ляснымі птушкамі і звярамі (вавёркамі, мядзведзямі, свіннямі, мышамі, палёўкамі), таму ляшчына з’яўляецца каштоўным кампанентам кармавой базы гэтых жывёл.

Збор пладоў[правіць | правіць зыходнік]

Арэхі ляшчыны звычайнай збіраюць у сухое, яснае надвор’е ў стадыі поўнай спеласці, падтрасаючы іх з дрэў. Сабраныя плады сушаць на адкрытым паветры, на сонцы (на працягу шасці-сямі дзён) або ў пладова-агароднінных сушылках пры тэмпературы не вышэй 40° на працягу некалькіх гадзін. Вільготнасць высушаных арэхаў не павінна перавышаць 14-15 %.

З 1 гектара можна сабраць да 2 тон арэхаў[14].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Ляшчына звычайная ўваходзіць у род Ляшчына (Corylus) падсямейства Coryloideae сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).


  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 3 роды  
         
  парадак Букакветныя     падсямейства Coryloideae     вид
Ляшчына звычайная
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род Ляшчына    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Betuloideae
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 16 відаў
     

Разнавіднасці[правіць | правіць зыходнік]

У межах віду вылучаюць некалькі разнавіднасцяў:[18]

[syn. Corylus imeretica Kem.-Nath.]

Формы і сарты[правіць | правіць зыходнік]

'Contorta'

Сарты ляшчыны звычайнай атрыманы шляхам адбору. Для іх стварэння шляхам гібрыдызацыі і наступнага адбору выкарыстоўваліся Corylus pontiaca і Corylus maxima. Фундуком сёння называюць усе сартавыя ляшчыны, якія гадуюцца на плантацыях, а таксама іх плады, хоць першапачаткова гэту назву ўжывалі выключна ў дачыненні да Corylus maxima. Сеянцы сартавых ляшчын і арэхі, якія гадуюцца на іх, называюць паўфундуком.

У ходзе культывавання выведзены шэраг формаў:

  • Corylus avellana f. pendula Goeschke — ніцая дрэвападобная.
  • Corylus avellana f. albovariegata Schneid. — з бела-акаймаваным і, часта, жоўта-плямістым лісцем.
  • Corylus avellana f. atropurpurea Petz & Kirchn. — з чырванавата-бураватым лісцем.
  • Corylus avellana f. aurea Petz & Kirchn. — з залаціста-жоўтым ці жоўта-зялёным лісцем і жаўтлявымі галінамі.
  • Corylus avellana f. aureomarginata Schneid. — з жоўта-акаймаваным лісцем.
  • Corylus avellana f. laciniata Petz & Kirchn. — з лісцем, глыбока надрэзаным на востраканцовыя лопасці.
  • Corylus avellana f. quercifolia Petz & Kirchn. — з падоўжанымі лістамі, якія маюць шырокія тупыя лопасці і нагадваюць лісце дуба.
  • Corylus avellana f. zimmermannii Hahne — з варонкападобным згорнутым лісцем.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

А што гэта за даліна ды бяз рэха,
А зялёная ляшчына без арэхаў,

Максім Танк. «А што гэта за даліна…».[19]

У беларусаў ляшчына лічылася свяшчэнным дрэвам. Яны верылі, што ў яе не можа трапіць маланка, таму не толькі хаваліся пад кустом у час навальніцы, але і затыкалі за пояс маладыя парасткі як абярэг. Таксама галінкі маглі адагнаць нячыстую сілу, змей і хмары[20].

Арэхавы куст быў сімвалам плоцкага кахання і пладавітасці. Загадкі пра арэх і арэшнік маюць падкрэслена эратычны характар. Арэхі клалі за пазуху падчас вянчання і пад ложак пасля вяселля, каб першы нарадзіўся сын[20].

Паданні пра цвіценне ляшчыны мелі сувязь з паданнем пра папараць-кветку, а яе плады выкарыстоўваліся ў розных магічных рытуалах[20].

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Выява ляшчыны звычайнай выкарыстоўвалася ў 1979 годзе на паштовай марцы Германіі і ў 2004 годзе на паштовай марцы Беларусі.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Куст ляшчыны быў намаляваны на аднайменнай карціне Віктара Барысава-Мусатава.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в г д е ё ж з Лещина обыкновенная, или орешник // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 108. — 592 с. — 120 000 экз.
  6. Entry for Corylus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 30 лістапада 2010.
  7. а б Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  10. а б в г д е ё Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Лещина обыкновенная (орешник) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 73-75. — 200 с. — 130 000 экз.
  11. Рубцов Л. И. Деревья и кустарники в ландшафтной архитектуре. — Киев: Наукова Думка, 1977.
  12. Thor-Rune Hansen.. Prestegеrdsskogen Naturreservat (нарв.). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2013. Праверана 24 студзеня 2013.
  13. Corylus avellana L. (шведск.). Den Virtuella Floran. Naturhistoriska riksmuseet (6 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2013. Праверана 24 студзеня 2013.
  14. а б в г Верзилин Николай Михайлович  (руск.). По следам Робинзона. Сады и парки мира. — Л.: Детская литература, 1964. — 576 с.
  15. Йорданов Д., Николов П.  (балг.), Бойчинов А. Фитотерапия. — София, 1970.
  16. Бойко В. І. Тактика ведення лактації в разі інтраамніального інфікування / В. І. Бойко, Т. В. Бабар // Здоровье женщины. — 2011. — Т. 57. — № 1. — С. 102—103.
  17. Абрикосов, Х. Н. и др. Лещина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Н. Ф. Федосов. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 171—172. Архівавана 7 студзеня 2012.
  18. Species of Corylus (англ.) (лац.) (Праверана 2 снежня 2010)
  19. Максім Танк. «А што гэта за даліна…»(недаступная спасылка)
  20. а б в Арэх

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]