Рачыца (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рачыца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 344 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225212
Аўтамабільны код
1
Рачыца на карце Беларусі ±
Рачыца (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Рачыца (Бярозаўскі раён)
Рачыца (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Рачыца (Бярозаўскі раён)

Рачы́ца, або Рэчыца[1] (трансліт.: Račyca, руск.: Речица) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 12 км ад Бярозы, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1559 годзе ў «Рэвізіі пушчаў і пераходаў звярыных» Вялікага Княства Літоўскага каля Здзітаўскай пушчы як урочышча Рэчыцы, дзе «людзей дзве службы». У канцы XIX ст. у Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года вёска межавала з сядзібай казённага ляснога аб'ездчыка. Пры вёсцы працавала карчма, побач былі 2 казённыя старажоўкі. Урочышча належала памешчыцы Буслоўскай, у ім меўся і дом з 2 жыхарамі.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 20 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 13 воінаў-землякоў. Паводле перапісу ў 1970 годзе — у калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка», дзейнічалі пачатковая школа, клуб.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з захаду паралельных вуліц, арыентаваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы ўсход, злучаных у цэнтральнай і паўночнай частках 2 кароткімі вуліцамі, паўднёва-заходняя частка прымыкае ад чыгуначнай лініі Бронная ГараБелаазёрск, частка забудовы пераходзіць за чыгунку.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 67 двароў, 390 жыхароў; пры карчме — 2 двары, 8 жыхароў; у першай казённай старожцы — 2 двары, 5 жыхароў; у другой — З двары, 8 жыхароў.
  • 1905 год — 461 жыхар; у адной лясной старожцы — 11, у другой — 4 жыхары; у рыбацкай старожцы — З жыхары.
  • 1924 год — 84 будынкі, 431 жыхар.
  • 1940 год — 138 двароў, 603 жыхары.
  • 1959 год — 157 гаспадарак, 578 жыхароў.
  • 1970 год — 645 жыхароў.
  • 2005 год — 135 двароў, 313 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рэ́чыца

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]