Перайсці да зместу

Рашфор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камуна
Рашфор
фр.: Rochefort
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Кантон
Каардынаты
Плошча
  • 21,95 км²[1]
Вышыня цэнтра
0 м[2] і 29 м[2]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
25140 чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
17300
Код INSEE
17299
Афіцыйны сайт
Рашфор на карце Францыі
Рашфор (Францыя)
Рашфор

Рашфо́р (фр.: Rochefort) — гандлёвы порт у французскім дэпартаменце Прыморская Шаранта, на правым беразе ракі Шаранта, за 16 км ад яе ўпадзення ў Біскайскі заліў і вострава Іль-д’Экс з цытадэллю, фортам і маяком.

Рашфор — класічны прыклад «новага горада», пабудаванага ў эпоху абсалютызму з рацыянальных прычын. Не жадаючы ствараць буйны цэнтр суднабудавання ў мяцежнай Ла-Рашелі (вядомай сваімі гугеноцкімі сімпатыямі), першы міністр Кальбер пераканаў Людовіка XIV у неабходнасці будаўніцтва ў вусце Шаранты новага горада-порта.

Рашфор пачаў будавацца ў 1666 годзе па прынцыпах класіцызму (прамыя шырокія вуліцы і бульвары). За ўзвядзеннем арсенала і ўмацаванняў, у тым ліку на Іль-д’Экс і прылеглых астравах заліва, назіраў асабіста Вабан. Сярод пабудоў таго часу — канатная фабрыка, якая ў XVII стагоддзі лічылася самым доўгім будынкам у Еўропе.

Умацаванне Рашфора працягнулася і пры Напалеоне, які пабудаваў побач з Іль-д’Экс знакаміты форт Баяр. Па іроніі лёсу, менавіта ў гэтых водах Напалеону прыйшлося капітуляваць па заканчэнні Ста дзён (гэта адбылося на борце англійскага карабля «Белерафонт»).

Багатай гісторыі Рашфора як ваеннага порта прысвечаны мясцовы музей мора. Гэта родны горад пісьменніка П’ера Лаці, які нярэдка згадвае Рашфор у сваіх творах. У 1900 годзе было скончана будаўніцтва наватарскага моста-транспарцёралятучага парома») праз Шаранту.

У Рашфоры адбываецца дзеянне мюзікла Жака Дэмі «Дзяўчаты з Рашфора» (1967) з Катрын Дэнёў, Франсуазай Дарлеак, Мішэлем Пікалі і Джынам Келі.

Год Колькасць
1968 29 226 [4]
1975 28 155 [4]
1982 26 167 [4]
1990 25 561 [4]
Год Колькасць
1999 25 797 [4]
2006 26 299 [4]
2011 25 183 [4]
2013 24 761
Год Колькасць
2015 24 045 [5]
2016 24 894 [6]
2017 24 151 [7]
2018 23 583 [8]
Год Колькасць
2019 23 584 [9]
2020 23 410 [10]
2021 23 092 [11]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. а б в г база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière, 2015.
  3. Sandre
  4. а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
  5. Recensement de la population 2015 — 2017.
  6. Populations légales 2016Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
  7. Populations légales 2017Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
  8. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  9. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  10. Populations légales 2020Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  11. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.