Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, плоска-пукатая, гладкая, слізістая, скурастая, аранжава-карычневая. Мякаць белавата-жаўтаватая, бураватая, шчыльная, пругкая. Ножка даўжынёй 5—10 см і дыяметрам 1—2 см, цыліндрычная ці трохі звужаная да асновы, суцэльная і гладкая, святлейшая за шапку. Гіменафор брудна-жоўты ці карычнева-аліўкавы з вялікімі порамі. Споры гладкія і жаўтаватыя.