Рая і апошні дракон
| Рая і апошні дракон | |
|---|---|
| Raya and the Last Dragon | |
| | |
| Жанр | прыгодніцкі фільм, фэнтэзійны фільм і кінакамедыя |
| Рэжысёры | |
| Прадзюсары | |
| Аўтары сцэнарыя | |
| Кампазітары | |
| Аператар | |
| Краіна | |
| Дыстрыбутар | Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Fórum Hungary[d][2] і Disney+ |
| Працягласць | 107 хв. |
| Прэм’ера | 2021 |
| Бюджэт | 100 млн дол. |
| Зборы | 130 281 158 дол. |
| IMDb | ID 5109280 |
«Рая і апошні дракон» (англ.: Raya and the Last Dragon) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2021 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Даўным-даўно ў чароўнай краіне Кумандры побач з людзьмі жылі драконы — стваральнікі і захавальнікі вады. Мірнаму жыццю прыйшоў канец, калі з’явіліся друуны. Спараджэнні цемры ператваралі людзей і драконаў у каменныя статуі, і толькі магія драконіхі Сісу змагла прагнаць злых істот і зняць чары з людзей, але на драконаў не падзейнічала. Кумандра раскалолася на дзяржавы Сэрца, Ікла, Кіпцюра, Хрыбта і Хваста, а чароўны драконаў камень захоўваўся ў краіне Сэрца, якой кіраваў бацька Раі. Ён марыў аб’яднаць землі, але з-за чалавечай прагнасці і зайздрасці артэфакт раскалоўся. Кіраўнік кожнай краіны займеў па аскепку, а друуны зноў сталі панаваць непадзельна.
Праз некалькі гадоў Рая і яе верны спадарожнік Тук-Тук бясстрашна калясяць па выпаленай пустыні, даследуючы рэкі, якія засталіся, і не губляючы надзеі знайсці апошняга дракона — апошнюю надзею людзей атрымаць перамогу над друунамі.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 сакавіка 2021.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рая і апошні дракон на сайце «Internet Movie Database» (англ.)