Раённы музейны комплекс Напалеона Орды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Будынак музея

Раённы музейны комплекс Напалеона Орды — музейны комплекс, заснаваны на падставе рашэння № 532 Іванаўскага райвыканкама ад 21 чэрвеня 2005 г. «Аб стварэнні раённага музейнага комплексу Н. Орды ў в. Варацэвічы аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама». Першых наведвальнікаў музей прыняў у жніўні 2007 г.

Куфар, знойдзены ў сутарэннях сядзібнага дома Орды

Асноўная дзейнасць музея накіравана на папулярызацыю творчай спадчыны Н. Орды. У дадзены момант уведзена першая чарга раённага музейнага комплексу — карцінная галерэя Н. Орды. Экспазіцыя карціннай галерэі размешчана ў 5 залах: тры залы прысвечаны творчай спадчыне Н. Орды, чацвёртая — творчасці мясцовых мастакоў, пятая зала — часовыя выставы. За апошнія сем гадоў на базе музея былі праведзены шэсць рэспубліканскіх пленэраў мастакоў і адзін пленэр скульптараў-рэзчыкаў. За 2011 г. музей наведала болей за 7 тысяч чалавек (за апошнія 7 гадоў — больш за 35 тысяч наведвальнікаў), фонды музея налічваюць 1744 экспанаты. Найбольш значныя калекцыі музея — выяўленчае мастацтва і рэчавая. Асноўная дзейнасць музея — правядзенне экскурсій, музейна-педагагічных заняткаў, канцэртных праграм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]