Раіса Аляксееўна Місюра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Аляксееўна Місюра
Нараджэнне 22 мая 1961(1961-05-22) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць урач
Узнагароды

Раіса Аляксееўна Місюра (нар. 22 мая 1961, Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педыятрычны медыцынскі інстытут, урач-педыятр.

Працавала ўрачом-інтэрнам Валагодскай абласной дзіцячай бальніцы, участковым педыятрам Рэчыцкай амбулаторыі Столінскага раёна, намеснікам галоўнага ўрача па дзяцінству і родадапамозе Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню сельскага насельніцтва і арганізацыйна-метадычнай працы ўстановы аховы здароўя «Столінская цэнтральная раённая бальніца».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі