Раіса Львоўна Чарахоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Львоўна Чарахоўская
Дата нараджэння 1 мая 1916(1916-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 2010(2010-06-03) (94 гады)

Раіса Львоўна Чарахоўская (1 мая 1916, г. Адэса, Украіна — 3 чэрвеня 2010) — украінская і расійская артыстка балета, дзяячка самадзейнага мастацтва, педагог; заслужаны работнік культуры Беларусі (1982).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Адэскі музычна-тэатральны тэхнікум (1933). 3 1934 салістка балета Адэскага і Новасібірскага тэатраў оперы і балета, Омскай філармоніі, педагог-балетмайстар Маскоўскага тэатра імя Я. Вахтангава. У 1956—91 арганізатар і мастацкі кіраўнік Мінскай дзіцячай народнай балетнай студыі «Мара» пры Палацы культуры Белсаўпрофа. Аўтар і пастаноўшчык харэаграфічных кампазіцый, танцаў, дзіцячых балетаў у студыі «Мара», лібрэта балета «Альпійская балада» Яўгена Глебава. Сярод яе вучняў балерына, народная артыстка Беларусі Інэса Душкевіч.

Пахавана на Усходніх могілках у Мінску.

Выбраная бібляграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Танцевать могут все / Р. Л. Череховская. — Минск: Народная асвета, 1973.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]