Раіса Станкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Станкевіч
Род дзейнасці грамадская дзяячка
Дата нараджэння 23 лістапада 1941(1941-11-23) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч
Альма-матар
Член у

Раіса Станкевіч (23 лістапада 1941, Навагрудак, Генеральная акруга Беларусь, Рэйхскамісарыят Остланд (цяпер — Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларуская грамадская дзяячка. Старшыня Задзіночання беларуска-амерыканскай моладзі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Зінаіды і Станіслава Станкевічаў. Выехала з Беларусі разам з бацькамі ў 1944 годзе. Жыла ў Мюнхене, дзе вучылася ў нямецкай школе. У 1958 годзе пераехала ў ЗША, жыве ў Нью-Ёрку. Была выхавальніцай у беларускім дзіцячым садку. У 1973 годзе скончыла прыватны каталіцкі Універсітэт Св. Яна ў Нью-Ёрку са ступенню магістра біяхіміі. Шмат гадоў працавала ў даследчай лабараторыі Слоўн-Катэрынскага цэнтра вывучэння раку ў Нью-Ёрку. З 1970 года належала да Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клуба.

У 1987 годзе скончыла факультэт русістыкі Хантэрскага каледжа Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка, абараніўшы магістэрскую дысертацыю на тэму, прысвечаную гісторыі Беларусі пачатку XX ст. З 1988 года член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З'яўлялася членам Беларуска-амерыканскага задзіночання, уваходзіла ў Галоўную ўправу і кіраўніцтва Нью-Ёркскага аддзела арганізацыі. Прымала ўдзел у якасці госця на 3-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі (5—9 студзеня 1979 года; Адэлаіда)[1].

Уваходзіла ў рэдкалегію газеты «Беларус», была старшынёй рэдкалегіі часопіса «Беларуская моладзь»[2].

Член Адміністрацыйнага камітэта Фундацыі імя І. Любачкі.

Зноскі

  1. Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; прадм. Івонкі Сурвіллы. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 466 с., [4] л. іл.: іл. — С. 93. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
  2. Kipel, V., Kipel Z. Belarusian publishing in the West = Беларускі друк на Захадзе: a bibliography / Vitaut Kipel, Zora Kipel; ed. by Jerzy Garbinski, Liavon Yurevich. — New York: Belarus. Inst. of Arts and Sciences, 2006. — XVI, 841, [11] p. — P. 577. — ISBN 83-8919-142-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н., Юрэвіч, Л. Рада БНР, 1970-1982: падзеі і дакументы / Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч; Беларускі інстытут навукі й мастацтва. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 299 с., [6] л. іл., партр., факсім.: табл. — С. 171. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 23). — ISBN 978-985-7119-10-3.
  • Гардзіенка, Н., Юрэвіч, Л. Рада БНР (1982-1997): Падзеі. Дакументы. Асобы / Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 224 с. — С. 47. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 28). — ISBN 978-985-7119-91-2.