Перайсці да зместу

Раіса Сцяпанаўна Недашкоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Сцяпанаўна Недашкоўская
укр.: Раїса Степанівна Недашківська
Род дзейнасці актрыса, сцэнарыст
Дата нараджэння 17 лютага 1943(1943-02-17)[1] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
медаль «За працоўную адзнаку»
Заслужаны артыст Украінскай ССР
Order of Princess Olga, 1st class Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Народны артыст Украіны

Ніка (1988)

Honorary Diploma of the Verkhovna Rada of Ukraine
Сайт nedashkivska.com.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раіса Сцяпанаўна Недашкоўская (укр.: Раїса Степанівна Недашківська; нар. 17 лютага 1943 года, Малын, Жытомірская вобласць) — украінская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка Украіны (1993).

Нарадзілася 17 лютага 1943 года ў горадзе Малын ва Украіне. З дзяцінства займалася танцамі, была салісткай харэаграфічнага ансамбля.

У 1960 годзе выканала ў фільме Віктара Іўчанкі «Лясная песня» ролю Маўкі. Скончыла ў 1965 г. Кіеўскі тэатральны інстытут і стала актрысай Кіеўскай кінастудыі імя А. Даўжэнкі.

Адной з лепшых яе работ стала выкананне галоўнай ролі ў фільме «Тэлефаністка».

У 1980—1993 гадах працавала ў Кіеўскім Маладым тэатры, на сцэне якога грала галоўныя ролі ў спектаклях «Сірано дэ Бержэрак», «За двума зайцамі» і іншых. Стваральнік некалькіх монаспектакляў.

З 1994 па 2001 гады Раіса Недашкоўская — мастацкі кіраўнік Тэатра «Пад зорным небам». Была віцэ-прэзідэнтам Славянскага форума мастацтваў «Залаты Віцязь». У цяперашні час — першы намеснік Старшыні праўлення Нацыянальнага Саюза тэатральных дзеячаў Украіны.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.