Стракозы сярэдніх памераў (даўжыня брушка да 40, крылаў да 33 мм). Вочы несудатыкальныя. Пярэднія і заднія крылы аднолькавыя па форме і памерах (адсюль назва), празрыстыя, дымчатыя або цёмна-сінія, маюць крылавы чатырохвугольнік, у спакоі складзены над брушкам. Ніжнія анальныя прыдаткі ў самцоў парныя.
Дарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць камароў і іншых насякомых. Лічынкі раўнакрылых стракоз — корм для рыб.
Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі падобныя да дарослых; на канцы брушка у іх ёсць жабры ў выглядзе трох лістападобных прыдаткаў; ніжня губа ператворана ў спецыяльны хапальны оргаы — маску.
Запольская Т. I.Раўнакрылыя стракозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.