Раўнаплоднік пылюшнікавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раўнаплоднік пылюшнікавы
Isopyrum thalictroides.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isopyrum thalictroides L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  432643
EOL  5530969
IPNI  711481-1
TPL  kew-2867663
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 


Раўнапло́днік пылюшнікавы (Isopyrum thalictroides) — кветкавыя расліны з роду Раўнаплоднік (Isopyrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая карэнішчавая расліна, ранневясновы эфемероід. Карэнішча доўгае і разгалінаванае[3]. Ад карэнішча адходзяць некалькі[3] тонкіх сцёблаў вышынёй да 30 см. Лісце з перапончатымі прылісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе — сядзячае, трайчастае. Кветкі адзіночныя, белыя, дыяметрам да 1 см. Чашалісцікі белыя або чырванаватыя[3]. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджванне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад аховай з 1964 г. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Літве.

Расце паасобку або невялікімі групамі ў шыракалістых лясах[3]. Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам)[3].

Ядавіты. Меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 140.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]