Ржаўка (прыток Дняпра)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ржаўка
Характарыстыка
Даўжыня 43 км
Басейн 396 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км ад вёскі Рыскоў
Вусце рака Дняпро
 • Месцазнаходжанне за 2 км ад Жлобіна
 • Вышыня каля 124[1] м
 • Каардынаты 52°53′47,97″ пн. ш. 30°05′41,79″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце

Ржа́ўкарака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 43 км, плошча вадазбору 396 км². Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Пачынаецца Ржаўка за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Рыскоў (Рагачоўскі раён), упадае ў Дняпро за 2 км на ўсход ад горада Жлобін. Даліна ракі на большай частцы трапецападобная шырынёй 1—2 км, у ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча ад вытоку да вёскі Асінаўка каналізаванае. Сярод прытокаў — рака Ржача (злева)[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-109. Выданне 1970 г. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 374.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ржаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 8, 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-109. Выданне 1970 г. (руск.)