Ржаўка (прыток Дняпра)
Выгляд
| Ржаўка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 43 км |
| Басейн | 396 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 2,5 км ад вёскі Рыскоў |
| Вусце | рака Дняпро |
| • Месцазнаходжанне | за 2 км ад Жлобіна |
| • Вышыня | каля 124[1] м |
| • Каардынаты | 52°53′47,97″ пн. ш. 30°05′41,79″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
Ржа́ўка — рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 43 км, плошча вадазбору 396 км². Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Пачынаецца Ржаўка за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Рыскоў (Рагачоўскі раён), упадае ў Дняпро за 2 км на ўсход ад горада Жлобін. Даліна ракі на большай частцы трапецападобная шырынёй 1—2 км, у ніжнім цячэнні невыразная. Пойма ў асноўным асушаная, у ніжнім цячэнні на працягу 8–10 км шырокая, лугавая, зліваецца з поймай Дняпра. Рэчышча ад вытоку да вёскі Асінаўка каналізаванае. Сярод прытокаў — рака Ржача (злева)[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N-36-109. Выданне 1970 г. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 374.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ржаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 387. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 8, 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-109. Выданне 1970 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- РЖАЎКА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»